Беларуская Служба

«Дапамога Касцёлу ў патрэбе» звяртае ўвагу на пагаршэнне сітуацыі хрысціян у краінах афрыканскага Сахеля

28.08.2022 08:11
Хрысціяне ў краінах гэтай часткі Афрыкі, у такіх краін як Малі, Нігер, Нігерыя або Буркіна-Фасо, практыкуюць сваю веру ў падполлі.
Аўдыё
  • «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» звяртае ўвагу на пагаршэнне сітуацыі хрысціян у краінах афрыканскага Сахеля
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ri_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

На гэтым тыдні, 22 жніўня, адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў гвалту з увагі на рэлігію ці перакананні. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 28 траўня 2019 года.

«Дапамога Касцёлу ў патрэбе» звяртае ўвагу, што хрысціяне ў краінах гэтай часткі Афрыкі, у такіх краін як Малі, Нігер, Нігерыя або Буркіна-Фасо, практыкуюць сваю веру ў падполлі.

«Ісламскія тэрарыстычныя ячэйкі – гэта пастаянная пагроза», – кажа дырэктар польскага аддзелу Папскай асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ксёндз прафесар Вальдэмар Цісла.

-Я памятаю сітуацыю, калі ва Угандзе мы размаўлялі ў семінарыі і туды ўварвалася банда і захапіла 16 хлопцаў. Выратаваць удалося толькі аднаго. Але гэта некалькі гадзін і людзі ўжо ў розных кутках краіны. Такога маладога чалавека бандыты вязуць у яго вёску, прыстаўляюць яму да скроні зброю і даюць выбар: ці ён кагосьці забівае, ці заб’юць яго. Калі ты забіваеш чалавека са сваёй вёскі, то не маеш права там паяўляцца. Такі чалавек застаецца вырваны са сваіх каранёў, сваёй вёскі. Часцей за ўсё маладыя людзі маюць толькі адну дарогу: застацца і функцыянаваць у бандзе, сярод тэрарыстаў.

Многім ахвярам гвалту з боку рэлігійных экстрэмістаў прыйшлося пакінуць радзіму. Паводле ацэнак Папскай асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», у цяперашні час у 12 краінах Афрыкі знаходзяцца больш за 15 мільёнаў перасяленцаў.

«У Нігерыі з пачатку года было выкрадзена прынамсі 18 святароў, чацвёра з якіх былі забітыя», – кажа айцец Анджэй Паш з Асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

-Рэгіён возера Чад і паўночная частка Нігерыі знаходзяцца ў стане працяглай вайны, збройнага канфлікту плямёнаў і рэлігій. Мы, як арганізацыя, дзесяцігоддзямі працуем, каб несці палёгку і суцяшэнне хрысціянскім супольнасцям, якія церпяць. Важна, дапамагчы ім несці голас. Зрабіць так, каб у свеце даведаліся, што ёсць краіны, дзе парушаецца рэлігійная свабода, ідзе крывавы пераслед.

Арганізацыя таксама звяртае ўвагу на рост канфесійных нападаў у Лацінскай Амерыцы на чале з Нікарагуа. Менш чым за чатыры гады Каталіцкі касцёл перажыў там больш за 190 нападаў і апаганенняў, у тым ліку падпал сабора Манагуа, напады на духавенства, закрыццё каталіцкіх СМІ і выгнанне місіянерак міласэрнасці Маці Тэрэзы.

«У такіх краінах, як Мексіка і Калумбія, а таксама ў Аргенціне і Чылі, экстрэмісцкія групы спрабуюць прымусіць замаўчаць галасы кіраўнікоў Касцёла і абмежаваць свабоднае выказванне канфесійных груп на публіцы», – зазначаюць у асацыяцыі.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры