Беларусь, як суверэнная Беларуская Народная Рэспубліка, на картах упершыню з’яўляецца ў 1918 годзе. Назва Альбарусія паяўляецца ўжо ў XІІ стагоддзі. Хаця і тут дакладна яе лакалізаваць вельмі складана, бо кожны географ ці картограф размяшчаў яе ў розных месцах.
Беларускі даследчык гісторыі картаграфіі Аляксей Адамовіч, аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага», вывучае, як і чаму гэтая назва мяняла сваю лакалізацыю. «Цікава вывучаць, чаму наагул людзі пачалі ствараць карты, бо ў той час па іх нікуды нельга было даехаць», – кажа Аляксей Адамовіч.
слухайце аўдыё