Беларуская Служба

У Паланійным ліцэі ў Варшаве сёлета 23% вучняў - з Беларусі

28.10.2022 08:11
У прыватным ліцэй Калегія імя святога Станіслава Косткі ў Варшаве вучацца дзеці польскага паходжання з краін былога Савецкага Саюзу.
Аўдыё
  • У Паланійным ліцэі ў Варшаве 23% вучняў - з Беларусі
.
.Л.Вялічка/radyjo.net

Сёлета ліцэй адзначае сваё 30-годдзе.

Школа складаецца з супольнасці з больш чым 220 выкладчыкаў і вучняў, якія маюць польскія карані і паходзяць з многіх былых рэспублік СССР. Іх продкі апынуліся за межамі Польшчы насуперак сваёй волі, у выніку дэпартацыі на Усход ці ў выніку змены польскіх межаў, расказвае дырэктар па справах праектаў фонду «Для Палоніі» (фонд з’яўляецца заснавальнікам і кіруючым органам школы) Яцэк Ольбрыхт:

- Мы ставімся да гэтых дзяцей, як да сваіх, як да польскіх дзяцей. Яны маюць дадатковую складанасць, паколькі павінны шукаць сваё месца ў новым культурніцкім і моўным асяроддзі. У пераважнай большасці гэтыя дзеці прыязджаюць не ведаючы мовы. Таму першыя гады вучобы – гэта інтэнсіўнае навучанне польскай мовы, а таксама знаёмства з польскай культурай і гісторыяй. На гэтыя прадметы кладзецца асаблівы ціск. А потым пачынаецца звычайнае школьнае жыццё.

Дзеці без праблем здаюць польскія выпускныя экзамены на роўні з польскімі падлеткамі, атрымліваючы магчымасць паступаць у польскія ВНУ.

Маладыя людзі з Усходу жывуць у школьным інтэрнаце, дзе атрымліваюць кругласутачную апеку, псіхалагічную падтрымку і дапамогу ў навучанні.

Асаблівая ўвага надаецца высокаму ўзроўню адукацыі, каб вучні маглі лёгка закончыць польскую сярэднюю школу і здаць іспыты ў ВНУ. Не менш важным з’яўляецца аднаўленне сувязяў з гістарычнай радзімай, таму, акрамя інтэнсіўнага вывучэння польскай мовы, моладзь вывучае гісторыю і культуру Польшчы. Яцэк Ольбрыхт дадае, што дзейнасць школы грунтуецца на хрысціянска-патрыятычных каштоўнасцях.

-Патронам школы з’яўляецца святы Станіслаў Костка. Гэта святы, які жыў стагоддзі таму, малады езуіт, які заўчасна памёр. Гэта абавязвае. Кіраўніцтва школы кладзе націск на тое, каб вучыць дзяцей любові да бліжняга. Хрысціянскія каштоўнасці з’яўляюцца асноваю выхавання гэтай супольнасці. Дзяцей запрашаюць удзельнічаць у рэлігійных падзеях, хоць ніхто нікога не прымушае. Калі казаць пра веравызнанне, то ў нас пераважае праваслаўе, хоць былі і мусульмане. Галоўнае, што мы грунтуемся на любові да іншых, павагі бліжняга, дапамогі іншым. Адначасова мы вучым мужнасці, вучым браць на сябе адказнасць. Гэта заўсёды важна, а асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку Расіі ва Украіне.

. 

У бягучым навучальным годзе 40% вучняў паходзяць з Украіны, на другім месцы беларускія падлеткі – 23%. Астатнія дзеці паходзяць з: Расіі, Літвы, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, Кіргізстана, Арменіі, Малдовы і Польшчы.

-У інтарэсах нас усіх, і Міністэрства адукацыі гэта разумее, як важна асабліва цяпер даць магчымасць дзецям спакойна і бяспечна вучыцца. Гэта вельмі важна для вучняў з Украіны, там вайна, але і для вучняў з Беларусі таксама. Мы ўсе ведаем, як гэтая краіна цяпер функцыянуе, у якім саюзу з Расіяй яна апынулася. Беларускія дзеці, магчыма, знаходзяцца ў больш цяжкай сітуацыі, бо іх краіна апынулася ў неадназначнай сітуацыі. І нам, і нашым консульскім службам цяжка размаўляць з прадстаўнікамі Беларусі, на жаль, мы не сустракаемся з добразычлівасцю. У сувязі з гэтым нам асаблівым чынам залежыць на тым, каб дзеці знайшлі тут добры дом.

Прадстаўнікі фонду «Для Палоніі» аказваюць падтрымку ў атрыманні ўсіх неабходных дакументаў і ў пытанні легалізацыі прыбывання вучняў.

Пры Калегіі святога Станіслава Косткі дзейнічае таксама пачатковая школа. Для навучання ў пачатковых класах і ліцэі не абавязкова ведаць польскую мову. Першыя гады навучання, акрамя школьнай праграмы, прыстасаванай да ўзроўню моўных ведаў вучняў, асаблівым чынам прысвячаюцца вывучэнню мовы.

Атрыманне адукацыі ў ліцэі платнае. Месячны кошт для вучняў з польскімі каранямі – 850 злотых (улічана пражыванне ў інтэрнаце), без польскіх каранёў – 1150 злотых. Усю неабходную інфармацыю пра ліцэй можна знайсці тут.

ав

слухайце аўдыё

.