Беларуская Служба

Адыход ад змены часу не па сілам Еўрапейскаму Саюзу

29.10.2022 11:14
Нягледзячы на гучную рэзалюцыю Еўрапарламента, польскія ўлады прызнаюць, што невядома, ці Еўропа калі-небудзь перастане пераводзіць гадзіннікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Bru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

«На дадзены момант невядома, які будзе далейшы лёс гэтага праекта, і калі мы нарэшце адыдзем ад сезонных зменаў часу», – адказваюць у Міністэрстве развіцця і тэхналогій. Адна з такіх зменаў чакае еўрапейцаў у ноч з суботы на нядзелю, калі вернецца гэтак званы зімовы час. Праблема ў тым, што такіх зменаў больш не павінна было быць. ЕС абвясціў аб завяршэнні пераводу гадзіннікаў у 2018 годзе.

Затым Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб спыненні пераводу гадзіннікаў, а тагачасны старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер абвясціў, што «адмена змены часу – вырашанае пытанне». 84% жыхароў ЕС прагаласавалі за адмову ад пераводу гадзіннікаў. Большасць пагадзілася, што лепшым рашэннем будзе пераход на летні час на працягу цэлага году. Апошні раз стрэлкі гадзінніка павінны былі быць перасунутыя ў 2021 годзе.

Пасля прыняцця рэзалюцыі Еўрапарламента і дэкларацыі Юнкера наступным крокам павінна было быць выказванне пазіцыі транспартнай рады ЕС. Нічога такога не адбылося. Акрамя таго ў цэлым назіраецца відавочны спад цікавасці да гэтай тэмы з боку Еўракамісіі.

У мінулым годзе Еўракамісія апублікавала камюніке з графікам пераводу часу да 2026 года.

ав/Rzeczpospolita