Беларуская Служба

Эксперты раскрытыкавалі Дональда Туска за намер змагацца з бабрамі

27.09.2024 15:13
Прафесійны паляўнічы на ​​баброў пацвярджае тое, што сказаў Туск.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneZIDO.Pictures/Shutterstock

— Часам даводзіцца выбіраць паміж любоўю да жывёл і бяспекай гарадоў, вёсак, устойлівасцю набярэжных, — сказаў прэм'ер-міністр Туск, абвінаваціўшы баброў у разбурэнні супрацьпаводкавых набярэжных. Такім чынам кіраўнік ураду дазволіў барацьбу з гэтымі жывёламі.

Пасля гэтых слоў разгарэлася бурная дыскусія наконт баброў, піша партал Onet.pl

Эксперты спрачаюцца аб іх ролі ў вялікай паводцы ў Польшчы.

Словы Дональда Туска пра тое, што бабры разбураюць супрацьпаводкавыя насыпы, з'яўляюцца «альбо агаворкай у выніку недасведчанасці, альбо наўмыснай спробай шукаць казла адпушчэння», - кажа доктар прыродазнаўчых навук Анджэй Чэх, ён падкрэслівае, што бабры — саюзнікі людзей у  сітуацыях паводкі.

— Яны абмяжоўваюць энергію вады, якая сцякае з гор,  падаўжаюць плынь вады ад некалькіх гадзін да нават некалькіх дзён, а значыць, згладжваюць хвалю паводкі, — адзначае Чэх.

— Абвінавачваць баброў у тым, што яны капаюць норы ў насыпах, — гэта вялікае непаразуменне, — мяркуе даследчык.

У сваю чаргу прафесійны паляўнічы на баброў Губерт Мішчук сцвярджае, што бабры могуць капаць норы і тунэлі ў супрацьпаводкавых насыпах. Паводле яго слоў, за адну ноч бабёр можа пракапаць каля двух метраў нары ў цвёрдай зямлі.

яс