Беларуская Служба

Польскія навукоўцы просяць прэм'ера, каб той «моцна раззлаваўся» і разабраўся з праблемамі

01.10.2024 16:18
Новаму міністру не ўдалося дабіцца павышэння фінансавання навукі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pickadook/shutterstock

Gazeta Wyborcza піша аб праблемах у польскім навуковым асяроддзі. Гаворка ідзе між іншым пра даследчую ўстанову IDEAS NCBR, якая займаецца штучным інтэлектам. Нядаўна аказалася, што дырэктар установы прафесар Пётр Санкоўскі праіграў конкурс на пасаду з іншым навукоўцам, які амаль невядомы ў свеце польскай і міжнароднай навукі - Гжэгаж Баравік.

Навукоўцы абураныя гэтым рашэннем і патрабуюць, каб Міністэрства навукі правяло праверку, на якой падставе яно было прынятае. На гэта міністэрства адказала, што летась у даследчай установе назіраўся высокі дэфіцыт фінансаў, у сувязі з чым новае кіраўніцтва павінна правесці аўдыт.

Выданне піша, што навукоўцы інакш уяўлялі сабе супрацу з Міністэрствам навукі. Новае кіраўніцтва было ўспрынята з вялікай дозай даверу, а сёння пераважае расчараванне. Яны просяць прэм’ер-міністра Туска, каб той «раззлаваўся». Вучоныя здаўна чакаюць рэформаў, якія дазволяць польскай навуцы лепш развівацца. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра рэфармаванне Польскай Акадэміі Навук. Аказалася, што новаму міністру не ўдалося дабіцца павышэння фінансавання навукі. Бюджэт на будучы год не змяніўся, ён надалей складае каля 1% ВУП.

У навуковым асяроддзі пачынае пераважаць перакананне, што новыя людзі не толькі нічога не даб’юцца, але могуць шмат папсаваць – падсумоўвае выданне.

нг