Беларуская Служба

З паліц крам у Польшчы знікаюць так званыя alkotubki. Яны не спадабаліся грамадскасці

05.10.2024 07:15
А моладзь хутка прывыкае да іншых модных стымулятараў.
Producenci próbują sprzedawać alkohole, energetyki i różne używki w opakowaniach przypominających produkty dla dzieci.
Producenci próbują sprzedawać alkohole, energetyki i różne używki w opakowaniach przypominających produkty dla dzieci.Andrey Sayfutdinov/shutterstock

З рынку знікаюць alkotubki – маленькія ўпакоўкі гарэлкі, якія вонкава вельмі нагадвалі дзіцячы фруктовы мус. Гэта вынік ціску з боку грамадства, якому не падабаецца пашырэнне масавага піцця. У той жа час моладзь хутка прывыкае да іншых модных стымулятараў – вейпаў, электронных цыгарэт – чытаем у выданні Forsal.pl.

Памыліцца было лёгка: рознакаляровыя пакуначкі са спіртнымі напоямі можна было сустрэць і ў кардонных упакоўках з паметкай «карысныя фруктовыя пюрэ для дзяцей». Вытворца раней засноўваў свой бізнес на марцы OWOLOWO – фруктовых пюрэ ў пластыкавых пакетах. Пасля шырокага рэзанансу ў сацсетках кампанія прынесла прабачэнні і абвясціла, што здымае прадукт з рынку.

У кампаніі падкрэсліваюць, што з'яўленне прадукту на рынку не парушала законаў. Аднак прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што справа выклікае апраўданыя эмоцыі, а міністр сельскай гаспадаркі Чэслаў Секерскі абяцаў, што знойдзе хуткае вырашэнне праблемы пакецікаў з алкаголем. 

Вялікай папулярнасцю сярод моладзі карыстаецца яшчэ адзін стымулятар – электронныя цыгарэты. У эстэтычнай упакоўцы, з прыемным водарам, яны сталі модным гаджэтам. Паявілася шмат пунктаў продажу такіх цыгарэт. Іх аматары падкрэсліваюць, што яны менш шкодныя, чым звычайныя цыгарэты. На самай справе, даследчыкі праверылі – электронныя цыгарэты ствараюць у некалькі разоў меншую канцэнтрацыю шкодных рэчываў, чым класічныя цыгарэты. Аднак электронныя цыгарэты неабыякавыя да здароўя. Варта адзначыць, што нават 90% аднаразовых электронных цыгарэт – гэта прадукцыя, імпартаваная з Кітая, тым часам улады Кітая забаранілі сваім грамадзянам іх выкарыстоўваць.

Падчас вейпінгу (так называецца курэнне электронных цыгарэт) нагрэтыя рэчывы, такія як гліцэрына і прапіленгліколь, становяцца таксічнымі. Вадкасці, якія выкарыстоўваюцца для вейпінгу, таксама могуць утрымліваць нікацін, які выклікае залежнасць. Араматызатары таксама небяспечныя: найбольш шкодным уздзеяннем валодаюць ванілін і карычны альдэгід. Паводле даследаванняў Амерыканскай кардыялагічнай асацыяцыі, курэнне электронных цыгарэт павялічвае частату сардэчных прыступаў, інсультаў і інфарктаў (на 60-70%).

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега ў часопісе «eLife» адзначаюць, што курэнне электронных цыгарэт можа негатыўна паўплываць на працу многіх органаў – мозгу, сэрца, лёгкіх і тоўстай кішкі. Акрамя таго, паводле тэстаў, праведзеных на мышах, мятны аэразоль з правераных электронных цыгарэт рабіў сэрцы мышэй больш успрымальнымі да негатыўнага ўздзеяння бактэрыяльнай пнеўманіі. Гэта можа паўплываць на рэакцыю арганізма пасля заражэння COVID-19.

Эфект электронных цыгарэт таксама назіраўся на павышэнне ўзроўню некаторых маркераў запалення ў галаўным мозгу – асабліва ў абласцях, звязаных з трывогай, дэпрэсіяй і залежнасцю. Гэта можа азначаць, што вейпінг – прамы шлях да залежнасці ў сталым узросце. Пры гэтым, амаль кожны другі школьнік ва ўзросце 13-19 гадоў прызнаецца, што карыстаецца электроннымі цыгарэтамі кожны дзень, а кожны пяты карыстаецца аднаразовымі электроннымі цыгарэтамі.

У аўторак польскі ўрад прыняў праект паправак у Закон аб акцызе, які прадугледжвае павышэнне акцызу на наступныя тры гады. Акрамя цыгарэт, тытуню і цыгар, вырастуць стаўкі акцызу і на награвальныя Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега ў часопісе «eLife» адзначаюць, што курэнне электронных цыгарэт можа негатыўна паўплываць на працу многіх органаў – мозгу, сэрца, лёгкіх і тоўстай кішкі. Акрамя таго, паводле тэстаў, праведзеных на мышах, мятны аэразоль з правераных электронных цыгарэт рабіў сэрцы мышэй больш успрымальнымі да негатыўнага ўздзеяння бактэрыяльнай пнеўманіі. Гэта можа паўплываць на рэакцыю арганізма пасля заражэння COVID-19.

Эфект электронных цыгарэт таксама назіраўся на павышэнне ўзроўню некаторых маркераў запалення ў галаўным мозгу – асабліва ў абласцях, звязаных з трывогай, дэпрэсіяй і залежнасцю. Гэта можа азначаць, што вейпінг – прамы шлях да залежнасці ў сталым узросце. Пры гэтым, амаль кожны другі школьнік ва ўзросце 13-19 гадоў прызнаецца, што карыстаецца электроннымі цыгарэтамі кожны дзень, а кожны пяты карыстаецца аднаразовымі электроннымі цыгарэтамі.

У аўторак польскі ўрад прыняў праект паправак у Закон аб акцызе, які прадугледжвае павышэнне акцызу на наступныя тры гады. Акрамя цыгарэт, тытуню і цыгар, вырастуць стаўкі акцызу і на награвальныя тытунёвыя вырабы. У ліпені быў апублікаваны праект унясення змяненняў у Закон аб ахове здароўя ад наступстваў ужывання тытуню і тытунёвых вырабаў. Забарона на продаж араматызаваных электронных цыгарэт без нікаціну асобам да 18 гадоў фактычна ўступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года, паведаміла міністр аховы здароўя Ізабэля Лешчына.

нг