Беларуская Служба

Роберт Левандоўскі – гэта брэнд сам у сабе, ён можа засяродзіцца на сваёй фінансавай будучыні

24.05.2026 11:13
«Ты прыйшоў зоркай, а сыходзіш легендай», – так у сацыяльных СМІ напісаў каталонскі клуб ФК «Барселона», развітваючыся з польскім футбалістам Робертам Левандоўскім.
Аўдыё
  • Роберт Левандоўскі – гэта брэнд сам у сабе, ён можа засяродзіцца на сваёй фінансавай будучыні
Роберт ЛевандоўскіPAP/MARTA PEREZ

Роберт Левандоўскі пакідае ФК «Барселона» пасля чатырох гадоў, але пакуль не думае аб сыходзе на пенсію. Роберт Левандоўскі гуляў за «Барселону» чатыры гады. За гэты час ён тры разы выйграў тытул чэмпіёна Іспаніі з клубам.

Спартовец мае некалькі прапановаў. На думку журналіста «Wirtualna Polska» Яраслава Каліньскага, выбар будзе зроблены на карысць клуба з Саудаўскай Аравіі. Гэта яшчэ не пенсія, а амбітны спартыўны выклік.

— Гэта яго мэта. Я думаю, што без гэтай мэты падаўжэнне кар'еры і пошук іншага клуба не мелі б такога сэнсу, як цяпер. Ён абавязкова пяройдзе ў адзін з лепшых клубаў, здольных выйграць чэмпіянат Саудаўскай Аравіі, і гэта будзе яго наступнай мэтай, бо, памятайце, Роберт выйграваў чэмпіянат у кожным клубе, за які ён выступаў. Хутчэй за ўсё ўсе дарогі вядуць у Саудаўскую Аравію. Таксама праўдападобнай з’яўляецца Амерыка. Верагодна ёсць канкрэтная прапанова з Чыкага, але гаворыцца, што Роберт не ўпэўнены ў гэтым напрамку.

Яраслаў Каліньскі кажа, што Роберт — гэта магніт, які прыцягне заўзятараў незалежна ад месца, дзе будзе граць.

— Думаю, што гады два ён зможа спакойна гуляць. Думаю, што кар’еру зборнай і ў клубе ён завершыць разам з завяршэннем Чэмпіянату Еўропы 2028.

Роберт Левандоўскі можа гуляць на высокім узроўні доўгі час. У гэтым перакананы намеснік міністра навукі Марэк Гзік, які некалькі гадоў таму ўдзельнічаў у тэстах прадукцыйнасці капітана зборнай Польшчы. Гзік тлумачыць, што тэсты, праведзеныя ў Сілезскім політэхнічным універсітэце, даюць заўзятарам падставу для аптымізму.

— У 2022 годзе ў маім даследчым цэнтры ў Сілезскім політэхнічным універсітэце ў Забжы мы даследавалі цела Левандоўскага. Мы сабралі вынікі. Гэта было некалькі гадоў таму, але тады мы параўналі мадэль, якая ацэньвала фізічную кандыцыю і сенсорную інтэграцыю Роберта Левандоўскага ў параўнанні з вынікамі гульцоў нашай лігі. Гэта быў неверагодны разрыў. Таму я думаю, што Роберт яшчэ пагуляе на высокім узроўні.


PAP/MARTA PEREZ PAP/MARTA PEREZ

Міністр спорту і турызму Якуб Рутніцкі разлічвае на ўдзел Роберта Левандоўскага ў нацыянальнай зборнай. Якое б рашэнне ён ні прыняў, Роберт Левандоўскі будзе працягваць радаваць нас сваімі выступамі. Хоць лепш за ўсё было б, калі б ён зрабіў гэта з нацыянальнай зборнай, — кажа міністр Рутніцкі:

— Я бы вельмі гэтага хацеў, бо гэта цудоўны чалавек і неверагодны гулец. У многіх былі мокрыя вочы, калі мы пабачылі, як развітваюцца з вялікім гульцом у Барселоне. Гэта было нешта непаўторнае. Я перад усім хацеў бы, каб Левандоўскі яшчэ згуляў. Мы ўсе бачылі, што было блізка, гэтыя матчы плэй-оф, але ёсць адчуванне, што Роберт Левандоўскі можа вярнуцца.

Роберт Левандоўскі — гэта брэнд сам у сабе, кажа эксперт па іміджы Томаш Лысакоўскі. Ён лічыць, што польскаму футбалісту больш не трэба нікому нічога даказваць і ён можа засяродзіцца на сваёй фінансавай будучыні. Цяпер разглядаецца магчымасць пераходу ў клуб Саудаўскай Аравіі.

 Саудаўская Аравія атрымае зорку сусветнага футбола. Ці атрымае што-небудзь Левандоўскі? Левандоўскі абавязкова атрымае грошы. На дадзеным этапе гэта не дробязь з пункту гледжання спартсмена, які ўжо крыху згасае, таму ён, магчыма, пачынае думаць не пра далейшае прасоўванне, а пра тое, як скарыстацца сваім цяперашнім становішчам. Я думаю, што кожнае з гэтых месцаў мае свае перавагі, кожнае мае свае недахопы, але з пункту гледжання прагматыкі спартсмена, абодва вельмі добрыя. Я б сказаў, што Левандоўскі ўжо настолькі дасведчаны гулец у гэтых бізнес-катэгорыях, што любы кантракт там, верагодна, не будзе для яго неспрыяльным.

Паводле інфармацыі Міхала Поля з Kanał Sportowy, Саудаўская Аравія рыхтуе вялікую прапанову для Роберта Левандоўскага. Паводле слоў аглядальніка, чакаецца, што прапанова складзе каля 90 мільёнаў еўра за два сезоны ў мясцовай лізе. Ён лічыць, што гуляць за саудаўскі клуб для польскага нападніка — гэта не сорамна:

 Калі гульцу 38 гадоў, а клубы ўсё яшчэ хочуць падпісаць з ім кантракт і плаціць яму такія велізарныя сумы... Паглядзім, Леа Месі гуляе ў Амерыканскай лізе, Крышціяну Раналду ўжо некалькі сезонаў у Лізе арабскіх дзяржаў. Яны зарабляюць шмат грошай, яны церпяць невялікія страты на іміджы, але яны ўсё роўна лідары гэтых каманд. Я думаю, што ён проста будзе гуляць, пачынаць сезон і паглядзіць, як доўга ён хоча гуляць, як доўга яго цела зможа яго падтрымліваць. Я думаю, што ўзрост 40 гадоў ужо не зʼяўляецца немагчымым. У мінулым 30 гадоў ужо былі для гульца тэрмінам сыходу на пенсію, але сёння ўсё гэта памянялася менавіта дзякуючы гэтаму прафесійнаму падыходу. І сапраўды няма большага прафесіянала, які звяртае ўвагу на кожную дэталь, на свой рацыён і правільны сон, чым Роберт Левандоўскі.

Роберт Левандоўскі далучыўся да ФК «Барселона» з мюнхенскай «Баварыі». За чатыры гады ў Каталоніі ён дасягнуў шматлікіх поспехаў з ФК «Барселона», у тым ліку тытула чэмпіёна Іспаніі ў сезонах 2022/2023, 2024/2025 і 2025/2026, Кубка Іспаніі ў сезоне 2024/2025 і Суперкубка Іспаніі ў 2023, 2025 і 2026 гадах.

ав