Беларуская Служба

100 гадоў таму былі ўведзены польскія рэгістрацыйныя знакі для аўтамабіляў

07.07.2022 12:29
100 гадоў таму па дарогах Польшчы ездзіла каля 8 тысячаў грамадзянскіх легкавых аўтамабіляў, 2 тысяч грузавікоў і менш за тысячу матацыклаў.
    1922-37 .
Польскія нумарныя знакі ўзору 1922-37 гг. Крыніца: Źródło: NAC

6 ліпеня 1922 года згодна з распараджэннем міністра грамадскіх работ Габрыэля Нарутовіча (дарэчы будучага першага прэзідэнта Польшчы) і міністра ўнутраных спраў Антонія Каменьскага была ўведзена першая ў незалежнай Польшчы адзіная сістэма рэгістрацыі аўтатранспартных сродкаў, нагадваюць на партале dzeije.pl.

Паводле сістэмы, пярэднія нумарныя знакі павінны былі быць напісаны ў адзін рад, а іх даўжыня павінна была складаць 490 мм, а шырыня 145 мм. Ззаду ўсталёўваліся двухрадковыя табліцы памерам 375х245 мм. Кожнае з 16 ваяводстваў тагачаснай Польшчы мела свой прэфікс, які складаўся з дзвюх літар, нанесеных чырвоным колер, і абавязкова зычных. Напрыклад, абазначэнне KR было зарэзервавана для Кракаўскага ваяводства, а напрыклад, Наваградскае ваяводства, якое пасля верасня 1939 года ўвайшло ў склад Беларусі, мела абазначэнне NW. Выключэнне складала Варшава, для пазначэння якой выкарыстоўвалася толькі літара W. Больш за тое, першыя польскія рэгістрацыйныя нумары складаліся з адной-пяці лічбаў чорнага колеру.

Калі 100 гадоў таму ўвялі першыя польскія нумарныя знакі, па дарогах Польшчы ездзіла каля 8 тысячаў грамадзянскіх легкавых аўтамабіляў, 2 тысяч грузавікоў і менш за тысячу матацыклаў. Паводле дадзеных Цэнтральнага рэестра транспартных сродкаў Польшчы, станам на 1 ліпеня 2022 года ў краіне зарэгістравана 29 310 744 аўтатранспартныя сродкі, пісалі на партале dzieje.pl.

эж

Як у Польшчы развівалі радыяцыйную медыцыну

13.05.2022 16:31
Піянерам польскай радыяцыйнай медыцыны быў Францішак Лукашчык - першы дырэктар Інстытуту Радыя, заснаваным пры падтрымцы Складоўскай-Кюры. 

120 гадоў таму нарадзіўся вядомы польскі тэнар Ян Кепура (ФОТА + ВІДЭА)

20.05.2022 19:41
У 1921 годзе Кепура паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, але хутка зразумеў, што гэта не яго пакліканне – яго больш прыцягвала музыка і сцэна.

79 гадоў таму ў Варшаве баец Арміі Краёвай здзейсніў замах на рэстаран Nur für Deutsche 

27.05.2022 16:43
21-гадовы Ян Крыст адкрыў агонь па акупантах, застрэліўшы некалькі супрацоўнікаў Гестапа.