Беларуская Служба

У адзін клік можна мець доступ да гадзін экстрэмальнага і небяспечнага кантэнту. Wyborcza піша пра мову варожасці ў польскім YouTube

26.07.2022 17:10
«На змену тэлебачанню прыйшоў YouTube. Людзі чэрпаюць адтуль забавы і веды пра свет».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock/Lukasz Stefanski

Gazeta Wyborcza звяртае ўвагу на кантэнт канала wRealu24 на YouTube.

– Мы часта абмяркоўваем тое, што паказалі на TVP ці TVN, а для мільёнаў палякаў гэта не мае значэння. На змену тэлебачанню прыйшоў YouTube. Людзі чэрпаюць адтуль забавы і веды пра свет, – кажа прафесар Рафал Панкоўскі (Rafał Pankowski), сацыёлаг з Collegium Civitas і з асацыяцыі Never Again, якая дакументуе мову варожасці ў Польшчы.

Gazeta Wyborcza агучвае шэраг тэмаў і ідэй, якія апошнім часам мелі месца на згаданым канале wRealu24 на YouTube. Вось некаторыя з іх.

«Новапрыбыўшыя ўкраінцы пачалі займацца антыпольскай дзейнасцю», - гэта выказванне доктара Люцыны Куліньскай (Lucyna Kulińska), раней выкладала ў Акадэміі горна-металургічнай у Кракаве, была кандыдатам па спісах Канфедэрацыі на выбарах у Еўрапейскі парламент і Сейм. Цяпер яна расказвае гледачам, што ўкраінцы сядзяць у многіх установах польскай дзяржавы: паліцыі, пракуратуры, судах, самакіраванні. «Мы пачалі быць людзьмі другой ці трэцяй катэгорыі ў сваёй краіне», – падкрэслівае Куліньска. У маі гэтага года Куліньска заявіла, што ўкраінцы хочуць узяць уладу ў Польшчы, каб стварыць утварэнне пад назвай «Укрпол», і дадала, што ў Любліне ўжо рыхтуюць будынак «для парламента Укрпола». Яна даводзіць, што ўкраінцы «патрабуюць дзесятак-другі польскіх паветаў».

Тэорыі змовы змешваюцца з тэмамі, характэрнымі для пуцінскай прапаганды.

У маі на згаданым YouTube-канале доктар Станіслаў Крайскі (Stanisław Krajski), філосаф і правы публіцыст, прадставіў антысеміцкую тэорыю змовы, згодна з якой вайну пачалі габрэі, каб перанесці сваю краіну ва Украіну.

Інтэрнэт-каналам wRealu24 кіруе зарэгістраваная ў Варшаве кампанія Independent Polskie Media. Уладальнікі – былы дэпутат Kukiz'15 Марцін Рола і кінааператар Адам Зяцына. Тэлебачанне вяшчае толькі ў інтэрнэце, але па тэхнічным узроўні імкнецца наблізіцца да прафесійных станцый. Некаторыя відэа на YouTube маюць больш за мільён праглядаў. На канал ужо падпісана паўмільёна гледачоў – яны атрымліваюць апавяшчэнні аб кожным новым запісе. Кожны дзень іх некалькі. Гледачы могуць тэлефанаваць у студыю ў прамым эфіры. Яны робяць антыўкраінскія каментары і прапагандуюць тэорыі змовы.

У маі 2022 года Панкоўскага запрасілі ў Дублін, каб расказаць пра барацьбу з мовай варожасці ў штаб-кватэры Google. Арганізатарам сустрэчы выступіла Еўракамісія. Гаворачы пра сітуацыю ў Польшчы, Панкоўскі засяродзіў увагу перадусім на канале wRealu24, які мае найбольшы дыяпазон і эфект. Прадстаўнікі YouTube звярнуліся да асацыяцыі Never Again з просьбай падрыхтаваць справаздачу аб ненавісніцкім змесце на канале wRealu24. На працягу некалькіх тыдняў асацыяцыя дакументавала мову варожасці і перакладала асобныя прыклады на англійскую мову. Справаздачу адправілі ў сярэдзіне ліпеня.

Прафесар Панкоўскі гаворыць, што рэгулярна сачыць за ўсімі відэа складана:

– Падчас нашай размовы на партале з’явіліся тысячы новых запісаў з усяго свету. Вы разумееце, што кантраляваць гэта няпроста. Праблемай можа стаць і мова. З пункту гледжання глабальнай карпарацыі польская мова – гэта перыферыйная мова, і мадэратараў, якія ёй карыстаюцца, вельмі мала. Калі б такі кантэнт быў апублікаваны на англійскай, нямецкай або французскай мовах, верагоднасць хуткага адказу была б большай.

На думку Панкоўскага, моўны барʼер можа ў лепшым выпадку часткова растлумачыць, але не апраўдаць пасіўнасць YouTube:

– Гэта выдатны сайт, які зарабляе шмат грошай. Ён нясе адказнасць за тое, каб гэта не служыла распаўсюджванню мовы варожасці. І справа не ў цэнзуры. Ёсць правілы, і вы проста павінны прымусіць іх выконваць. У 1990-я гады ў скінхэдаўскіх часопісах публікаваўся кантэнт з няняавісцю – ксеракапіраваўся і распаўсюджваўся сярод надзейных людзей. Каб атрымаць копію, трэба было пастарацца, – кажа праф. Панкоўскага.

– Сёння рэальнасць зусім іншая: у адзін клік кожны бясплатна кожны мае доступ да многіх гадзін экстрэмальнага і небяспечнага кантэнту. Алгарытм YouTube могуць паказваць гэтыя відэа нават людзям, якія раней не цікавіліся такім кантэнтам. Таму сацыяльная шкоднасць такой практыкі каласальная.

вх