Беларуская Служба

Сацыёлаг: 80% жыхароў Беларусі супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне

03.10.2022 16:23
За колькі гадоў ўтварыўся каштоўнасны прабел паміж двума ўрадамі, паміж краінамі і нават народамі. І ў гэтую дзірку ўехалі калоны танкаў.
Аўдыё
  • Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі: 80% супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне
        .
Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі агучыў вынікі чарговай хвалі сацыялагічнага даследавання.Фота: Radyjo.net

Слухайце далучаны файл!

Так распачаў прэзентацыю сацыялагічных даследаванняў грамадскай думкі падчас Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне сацыёлаг, кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Паводле слоў сацыёлага, грамадская думка ў Беларусі, Украіне і Расіі самавызначылася і крышталізавалася за гэты перыяд. Ва Украіне адбылося аб’яднанне вакол дзяржавы, у Расіі – вакол падтрымкі так званай «спецыяльнай аперацыі», у Беларусі – вакол ідэі няўдзелу ў баявых дзеяннях.

Таксама новы каштоўнасны разрыў у расійскім грамадстве падзяліў людзей: адна частка стаіць перад ваенкаматамі, а другая – у чэргах на выезд з Расіі.

Расія: Падтрымка вайны на вельмі высокім узроўні

Леў Гудкоў, намеснік дырэктара навуковы кіраўнік Левада-Центра падкрэслівае, што сацыёлагі цягам сямі месяцаў назіраюць надзвычайную ступень устойлівасці падтрымкі вайны, максімум быў сакавіку – да 80 %, у верасні доля прыхільнікаў вайны знізілася да 72 %. У цэлым падтрымка трымаецца на ўзроўні 75%. Доля праціўнікаў вайны ў сярэднім у Расіі складае 18 %.

У Расіі падтрымка вайны трымаецца на ўзроўні 75%. Доля праціўнікаў вайны  у Расіі складае 18 %.

Устойлівасць гэтых паказнікаў у тым, што вайна – гэта развіццё логікі пуцінскага рэжыму. Татальная цэнзура, амаль поўная блакіроўка альтэрнатыўных медыя – усё гэта спрыяе таму, каб людзі падтрымлівалі ідэі Пуціна.

Фокусам з’яўляецца вобраз ворага, экзістэнцыйная пагроза калектыўнаму цэламу. Таксама выкарыстоўваецца наратыў вайны супраць Захаду. Менавіта гэты фактар ёсць механізмам кансалідацыі.

Яшчэ адно цікавае назіранне сацыёлагаў: сацыяльны, ідэйны пад’ём заўсёды быў звязаны з ваеннымі кампаніямі: анексія Крыма, поўнамаштабная вайна ва Украіне.

У Расіі сацыяльны, ідэйны пад’ём заўсёды быў звязаны з ваеннымі кампаніямі. У Расіі сацыяльны, ідэйны пад’ём заўсёды быў звязаны з ваеннымі кампаніямі.

Важны чыннік фармавання грамадскай думкі: доўгі час насельніцтва знаходзілася ў сітуацыі страху – страху перад вялікай вайной. Таксама ў расійскім грамадстве ёсць высокі ўзровень унутранага страху, у тым ліку перад масавымі рэпрэсіямі. Тое, што робіць прапаганда, забяспечвае нацыянальную кансалідацыю, ідэнтычнасць, аднаўленне статусу Расіі як «супердзяржавы» на міжнароднай арэне, мадэрнізацыя арміі. Гэта падставы для гонару і механізмы кампенсацыі беднасці, прыніжанасці, незадаволенасці ў прыватным жыцці.

А разрыў паміж сімвалічным і рэальным жыццём – механізм адаптацыі да дзяржаўнай ідэалогіі.


Зніжэнне падтрымкі Пуціна ў верасні звязана з працэсамі мабілізацыі. Тэрміны «спецыяльнай ваеннай аперацыі» дазваляў разумець падзеі як лакальныя па часе і тэрыторыі, што не тычылася насельніцтва Расіі. Мабілізацыя абстрактнае зрабіла рэальным.

Сацыёлаг Леў Гудкоў адзначае, што вайну ва Украіне падтрымліваюць найперш людзі старэйшага ўзросту. Сярод моладзі антываенных настрояў больш. 35-38 % доля антываенных настрояў сярод моладзі, сярод сталых людзей – каля 9 %.

На антываенныя акцыі выходзяць па некалькі тысяч – гэта не масавая з’ява. І пратэсты змяншаюцца, нягледзячы на рэзкае скарачэнне матэрыяльнага дабрабыту грамадзян, падкрэсліваюць сацыёлагі.

Аляксей Левінсон, прафесар, супрацоўнік «Левада-Цэнтра», гаворыць, што да расіян пачала даходзіць інфармацыя, што паспяховасць ваеннай аперацыі не такая, як меркавалася і анансавалася ўладамі. Галоўныя прычыны, чаму спецаперацыю не лічаць паспяховай, бо не бачна яе канца і зацягнуліся працэсы.

«Расіяне не бессардэчныя людзі, не. Але намаганнямі прапаганды і дыспазіцыяй уласна-масавай свядомасці створана стаўленне, што спецаперацыя недзе далёка, а праціўнік, з якім ваюе расійская армія, прадстаўлены як «Расія ваюе з NATA або Амерыкай». У выніку вайна набывае «несапраўдны характар».

Расіян яшчэ чакае асэнсаванне таго, што яны падманваліся, у тым ліку і праз асабістае нежаданне ведаць, што адбываецца. Расійскае грамадства толькі цяпер пачынае ўваходзіць у сітуацыю вайны», – кажа Аляксей Левінсон.

Што тычыцца стаўлення да прымянення ядзернай зброі, то 34 % апытаных мяркуюць, што Пуцін выкарыстае ядзерную зброю, 65 % – баяцца выкарыстання ядзернай зброі.

Беларусь: 80% супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне

Паводле агульнарэспубліканскіх сацыялагічных даследаванняў «Беларускай аналітычнай майстэрні», у верасні гэтага года – 80% апытаных выказаліся супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне.

Дзве траціны апытаных не лічаць Беларусь суагрэсарам. Дзве траціны апытаных не лічаць Беларусь суагрэсарам.

Стаўленне да выкарыстання тэрыторыі Беларусі для вайны ва Украіне:

  • 51,4 % адмоўна;
  • 29 % – станоўча;
  • 17,7 % – не вызначыліся з адказам (у сакавіку было 8,5%).

– Пасля трох хваляў даследаванняў стала відавочна, што самавызначэнне наконт вайны адбылося яшчэ вясной. Другая выснова звязаная з першай – дынамікі ў меркаваннях няма. Трэцяя важная рэч – павялічылася колькасць людзей, якім цяжка адказаць на пытанне. Гэта адлюстраванне важнага сацыяльнага факта: у людзей пачынаюцца змены ў рэфлексіі наконт вайны, ёсць эфекты страху. У канкрэтным пытанні па ацэнцы расійскіх і ўкраінскіх узброеных сілаў мы бачым спліт грамадскай думкі – па 44-45%. Гэта сведчыць, што расійскі наратыў, інтэрпрэтацыя вайны не проста даходзіць, а пранікае ў грамадскую думку. Гэта звязана і з медыйнай сітуацыяй, – тлумачыць Андрэй Вардамацкі.


Дзеянні Расіі адабраюць 40 % апытаных. Дзеянні Расіі адабраюць каля 40 % апытаных.

Youtube і Тэлеграм, а затым БТ – тры асноўныя крыніцы інфармацыі пра вайну ва Украіне сярод беларусаў. Беларускія дзяржаўныя медыя і расійскія дзяржаўныя медыя працуюць на праніканне расійскага нарматыву ў свядомасць. І гэта не не проста праніканне, гэта наступленне. Гэта такі выклік, якога яшчэ не было раней, для недзяржаўных СМІ. Ступень уплыву недзяржаўных СМІ змяншаецца. Цягам апошніх двух гадоў улады мэтанакіравана грамілі беларускія недзяржаўныя медыя. Цяпер за кратамі 30 прадстаўнікоў медыя. І вось вынік гэтага разгрому – расійская прапаганда паволі щваходзиць у свядомасць беларусаў.

Украіна: аб’яднанне вакол дзяржавы

Іна Валасевіч, намеснік дырэктара даследчыцкага цэнтру Info Sapiens паведаміла, што ўкраінцы пасля пачатку вайны аб’ядналіся вакол існых дзяржаўных інстытутаў.

Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны, мае фенаменальны ўзровень даверу. Калі ў пачатку лютага гэтага года яму давяралі 24 % рэспандэнтаў, то ў жніўні – 67 %.

Ідуць працэсы, якія пацвярджаюць кансалідацыю нацыі. У 2020 годзе 69% украінцаў заяўлялі, што ганарацца быць быць грамадзянамі сваёй краіны, у 2022 – 98 %.
32% украінцаў мелі досвед пакідання Украіны, 20 % змянілі месца жыхарства.
90 % бежанцаў маюць намер вярнуцца ва Украіну.

Большасць украінцаў не прымаюць забарону на ўступленне ў NATO і ЕС як умову спынення вайны.

Большасць украінцаў не прымаюць забарону на ўступленне ў NATO і ЕС як умову спынення вайны. У верасні гэтага года 61 % апытаных заявілі, што нельга адмовіцца ад курсу на членства ў NATO дзеля спынення баявых дзеянняў, па ўступленню ў Еўрасаюз такіх 69 %. То бок гэта важныя арыенціры для ўкраінскага грамадства.

Таксама больш за 92 % украінцаў не падтрымліваюць афіцыйную акупацыю зямель як умову спынення вайны.

Пашырылася прымяненне ўкраінскай мовы з 46 да 61 % з лютага па жнівень. Расійскай зменшылася з 26 да 15%.

54 % апытаных жыхароў Украіны мяркуюць, што трэба супрацоўнічаць з апазіцыяй Беларусі. На пазітыўнае ўспрыманне беларусаў працуе ідэя, што яны змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі, у той час як расіяне па-сапраўднаму так не рабілі.


Малдова: Рускамоўныя медыя ўплываюць на настроі ў грамадстве

Сацыёлаг з Малдовы Васіле Кантаржы распавёў, што за час з пачатку вайны ва Украіне грамадства ў Малдове перажыло тры стадыі настрояў:

  • Шок і кансалідацыя вакол уладаў;
  • Крызіс бежанцаў;
  • Прывыканне да тэмы і разварот да ўнутранай павесткі.


Цяпер у Малдове высокі ўзровень страху вайны: больш за 60 % апытаных. У 2014 годзе ўцягвання ў вайну баяліся 30 % грамадства.

«Рэспубліка Малдова ў інфармацыйным плане – гэта тая ж Украіна да 2014 года, з вялікім уплывам расійскіх медыя», – гаворыць Васіле Кантаржы.

Цяпер што тычыцца ацэнак вайны ва Украіне:

40,5 % апытаных мяркуюць, што вайна ва Украіне – гэта неабгрунтаванае ўварванне Расіі
22,8 % мяркуюць, што гэта вызваленне Украіны ад нацызму
15,2 % заявілі, што Расія абараняе рэспублікі Данбаса ад атак Украіны.
То бок больш за 30 % апытаных падтрымліваюць ідэі Расіі. Васіле Кантаржы гаворыць, што гэта звязана з медыяландшафтам. Шмат людзей у Малдове чытаюць рускамоўныя медыя і бяруць інфармацыю адтуль.

вх