Беларуская Служба

У польскай сістэме аховы здароўя будзе менш фінансавых сродкаў на некаторыя задачы

04.10.2022 12:43
Задачы, якія дагэтуль фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, цяпер ускладзеныя на плечы Нацыянальнага фонду аховы здароўя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneIAR/Krystian Dobuszyński

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што ў польскай сістэме аховы здароўя будзе менш грошай на скарачэнне чэргаў, сучасныя лекі ці новыя метады лячэння. Справа ў тым, што задачы, якія дагэтуль фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, цяпер ускладзеныя на плечы Нацыянальнага фонду аховы здароўя.

Гаворка можа ісці пра 7 мільярдаў злотых (а можа і звыш 10 мільярдаў), якія дагэтуль выдаткоўвала Міністэрства аховы здароўя з бюджэтных сродкаў. Цяпер, як адзначае «ДГП», гэтыя задачы бярэ на сябе Нацыянальны фонд здароўя, але без дадатковых сродкаў. Гаворка ідзе пра частковае фінансаванне вакцынацыі (абавязковай або ад COVID-19), а таксама лячэння гемафіліі, ВІЧ/СНІДу, хуткай медычнай дапамогі і лекаў для пажылых людзей. Раней сродкі ішлі з асобнай крыніцы – з дзяржаўнага бюджэту.

«Мінздароўя ў адказ на пытанні выдання тлумачыць, што такі крок павысіць празрыстасць выдаткаў і палепшыць каардынацыю, паколькі распараджацца сродкамі будзе адна ўстанова. Аднак прызнае, што Нацыянальны фонд аховы здароўя не атрымае дадатковага фінансавання», – піша газета.

нг