Выданне Gazeta Polska піша, што польскі Сейм разглядае папраўкі ў заканадаўства, каб непаўналетнія зноў маглі ўдзельнічаць у паляваннях. Закон быў зменены чатыры гады таму, але гэта сустрэлася з пратэстамі паляўнічых, якія адзначалі, што забарона ўдзелу ў паляваннях дзяцей парушае канстытуцыйнае права бацькоў выхоўваць дзяцей згодна са сваімі каштоўнасцямі. Крытыкуючы закон, многія адзначалі, што ў Польшчы прынятыя адны з самых радыкальных правілаў, паколькі ў некаторых іншых краінах (Аўстрыя) дзеці не толькі могуць удзельнічаць у паляванні, але нават страляць у жывёлу.
Папраўкі, якія намераны ўвесці дэпутаты кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», прадугледжваюць магчымасць удзелу ў паляванні непаўналетняй асобы, але пры ўмове, што згоду падпішуць абодва бацькі. Меркаваннем прадстаўніка ПіС Барталамея Урублеўскага, у сённяшняй сітуацыі на свеце нельга выхоўваць дзяцей у духу пацыфізму, лепш, каб маладыя людзі ўмелі абыходзіцца са зброяй, каб магчы абараніць незалежнасць дзяржавы ў выпадку пагрозы.
нг