Беларуская Служба

Дзіця больш не ўбачыць парнаграфіі ў інтэрнэце

07.10.2022 11:15
Пастаўшчык паслуг павінен будзе блакаваць шкодныя сайты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Непаўналетнія будуць лепш абароненыя ад шкоднага кантэнту, у тым ліку ад парнаграфіі ў інтэрнэце. Пастаўшчык паслуг павінен будзе блакаваць шкодныя сайты, паведамляе «Rzeczpospolita». Праект закона аб абароне непаўналетніх у інтэрнэце быў падрыхтаваны камандай міністра Януша Цяшыньскага – упаўнаважанага ўрада па кібербяспецы пры ўдзеле Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі і пры падтрымцы, між іншым, Нацыянальнага навукова-даследчага інстытута Навукова-акадэмічная камп’ютарная сетка. Праца над гэтымі рашэннямі пачалася ў 2019 годзе.

«Мы ўводзім механізм, які дае рэальную магчымасць змагацца з парнаграфічным зместам у інтэрнэце», – адзначыў міністр Януш Цяшыньскі, які прадставіў новыя рашэнні на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Паводле іх, закон абавязвае аператараў увесці механізм блакіроўкі доступу дзяцей да шкоднага кантэнту, у асноўным парнаграфічнага. Інтэрнэт-правайдэр вырашае, якія старонкі з такімі фільмамі або фатаграфіямі заблакаваць.

«Кожны чалавек, які хоча набыць у Польшчы мабільны тэлефон або якую-небудзь паслугу доступу да інтэрнэту, зможа бясплатна ўключыць эфектыўны механізм, які абараняе дзяцей ад доступу да непажаданага кантэнту», – сказаў Януш Цяшыньскі.

Ён паясніў, што сайты з парнаграфіяй «будуць блакаваныя падобным чынам, як гэта робіцца сёння пры выкарыстанні так званых бацькоўскіх фільтраў.

«Ужо сёння такі фільтр можна ўключыць у камп’ютары ці тэлефоне, але не ўсе пра гэта ведаюць. Мы хочам, каб кожны бацька ў Польшчы ведаў, што можа запатрабаваць ад свайго інтэрнэт-правайдэра абароны дзіцяці без дадатковай аплаты. Вядома, гэта бацькі, вырашаць, ці хочуць яны скарыстацца такой магчымасцю», – падкрэсліў міністр Цяшыньскі ў размове з выданнем «Rzeczpospolita».

аз