Беларуская Служба

«Гэтыя дзеці, поўныя злосці на свет. За тое, што тата п'е, бʼецца, мама – наркаманка»

18.10.2022 09:40
Dzieci.
Dzieci.Foto: Maciej Kulczyński / PAP

«Гэтыя дзеці, поўныя злосці на свет. За тое, што бацька пʼе, бʼецца, маці ў залежнасці ад нейкіх рэчываў ці яе няма дома. Часам у іх нават няма ўласных ложкаў. Яны злуюцца на свой лёс, таму што бачаць розніцу ў якасці свайго жыцця ў параўнанні з іншымі». Пра вулічных дзяцей, якіх можна сустрэць на польскіх вуліцах публікуе матэрыял Newsweek Polska.

Сітуацыю з сацыяльнай беспрытульнасцю дзяцей каментуе выданню д-р габ. праф. Малгажата Міхэль (Małgorzata Michel), педагог па сацыяльнай рэабілітацыі, вулічны работнік.

Паводле Фундацыі для Польшчы (Fundacji dla Polski), цяпер 13 працэнтаў дзяцей у Польшчы выхоўвае вуліца. Гэта як мінімум 350 тысяч, што ўдвая больш, чым было ў 2000 годзе. Адкуль такі рэзкі рост? Малгажата Мішэль гаворыць, што сацыяльнае беспрытульніцтва мае сваю спецыфіку. Такія дзеці звычайна маюць свае дамы, але гэта не дамы ў псіхалагічным сэнсе, то бок дамы, якія даюць адчуванне бяспекі, клопату і апекі. Гэта хутчэй месцы, дзе пануе гвалт і галеча, а бацькоў альбо няма, альбо залежныя ад розных рэчываў. Такія дзеці жывуць у няўяўных для іх умовах.

Паводле слоў прафесара, у Польшчы найбольш распаўсюджаная маральная беднасць у плане паводзін, культуры быцця, выхавання. Дзеці, якія трапляюць на вуліцу, у асноўным з неадукаваных і неўладкаваных семʼяў. З тых, што нават калі атрымліваюць матэрыяльную дапамогу 500+, то не вельмі ўмеюць выкарыстоўваць грошы на карысць дзіцяці. Яны больш падобныя на суполкі, чым на семʼі ў традыцыйным разуменні гэтага слова – бацька часцей за ўсё сядзіць у турме, маці мае іншых партнёраў, а акрамя таго, усе яны жывуць з бабуляй, якая даглядае дзіця. Сістэмы могуць быць вельмі складанымі. Дзеці з імі не ўпісваюцца, таму выбіраюць жыццё на вуліцы. Там яны адчуваюць большую бяспеку ў кампаніі сваіх аднагодкаў.

Больш падрабязна пра сацыяльную праблему чытайце ў Newsweek Polska.

вх