Беларуская Служба

Спецыялісты розных галін медыцыны абмеркавалі пытанне здароўя палякаў

19.10.2022 12:30
Падчас кангрэсa ў Каятанах ля Варшавы эксперты абмяркоўвалі, напрыклад, наступствы пандэміі каранавіруса для здароўя людзей.
          IV   .
Надоечы ў Сусветным цэнтры слыху ў Каятанах ля Варшавы прайшоў IV Кангрэс «Здароўе палякаў».PAP/Mateusz Marek

Надоечы ў Сусветным цэнтры слыху ў Каятанах(Kajetany) ля Варшавы прайшоў IV Кангрэс «Здароўе палякаў». Мэтай двухдзённай канферэнцыі было паказаць сучасныя магчымасці медыцыны і распаўсюджваць стаўленне да здароўя праз рэалізацыю прафілактычных праграм.

Цягам двух дзён канферэнцыі адбываліся, у тым ліку, панэлі, выступы і дэбаты ў галіне хірургіі, прафілактыкі здароўя, неўралогіі, ларынгалогіі, лічбавай трансфармацыі, прэнатальнай кардыялогіі і перынаталогіі.

Кангрэс меў гібрыдную формулу: некаторыя дакладчыкі звязваліся з удзельнікамі мерапрыемства праз інтэрнэт, іншыя – прысутнічалі на месцы.

«Здароўе палякаў – наш найвялікшы капітал і нашая будучыня. Гэта надзвычайны дэвіз, як і самая канферэнцыя », падкрэсліваў падчас адкрыцця мерапрыемства спікер Сенату прафесар Тамаш Гродзкі – сам па прафесіі лекар хірург.

Старшыня Праграмнай рады Кангрэса «Здароўе палякаў» дырэктар Сусветнага цэнтра слыху прафесар Генрык Скаржыньскі, падкрэсліў, што кангрэс «Здароўе палякаў» – гэта «найбуйнейшая міждысцыплінарная сустрэча, падчас якой абмяркоўваецца ўвесь спектр праблем, якія хвалююць польскую ахову здароўя, прадстаўляюцца назіранні і выпрацоўваюцца далейшыя рэкамендацыі».

Адной з тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас мерапрыемства былі цывілізацыйныя хваробы. Яны з’яўляюцца праблемай высокаразвітых краінаў, у тым ліку Польшчы, падкрэслівалі эксперты падчас канферэнцыі. Цывілізацыйныя хваробы звязаны з развіццём цывілізацыі. Яны прычыняюцца да інваліднасці і адказваюць за больш чым 80 працэнтаў заўчасных смяротных зыходаў.

Нацыянальны кансультант у галіне аховы здароўя прафесар Барбара Пякарска(Barbara Piekarska) з Медыцынскага ўніверсітэта ў Варшаве падкрэсліла, што звычайна адна цывілізацыйная хвароба прыводзіць да з’яўлення другой:

- Што з’яўляецца найбольшай драмай цывілізацыйных хароб? Гэта «закрыты круг»- які ўтвараюць супольныя прычыны і пабочныя наступствы. Што гэта азначае? Гэта азначае, што, калі чалавек захварэе адной хваробай, то гэта павялічвае рызыку ўзнікнення наступнай.

Цывілізацыйныя хваробы звязаныя з больш высокім узроўнем жыцця грамадзян, які парадаксальна, не зніжае рызыкі згаданых хвароб. Прафесар Барбара Пякарска сказала, што бескантрольнае спажыванне занадта вялікай колькасці харчовых дабавак пагаршае здароўе грамадзян:

- Мы назіраем растучую тэндэнцыю самалячэння, якое абапіраецца на харчовыя дабаўкі, якіх мы часта купляем пад уплывам рэкламы. Між тым, такія дзеянні не толькі неэфектыўныя, але дадаткова могуць быць шкоднымі для арганізама чалавека. Таму важна прытрымлівацца медыцыны, якая абапіраецца на факты.

На ўзнікненне цывілізацыйных хвароб уплываюць, у тым ліку, абмежаванне фізічнай актыўнасці, няправільнае харчаванне, забруджанае паветра і ўжыванне розных біялагічна актыўных рэчываў.
Падчас кангрэсы эксперты абмяркоўвалі таксама наступствы пандэміі каранавіруса для здароўя людзей. Аказваецца, што траціна палякаў, якія перанеслі Covid-19, ад трох да шасці месяцаў змагаецца з посткавіднай хваробай, якую раней называлі посткавідным сіндромам.

Аўдыёлаг і фаніятар з Інстытуту фізіялогіі і паталогіі слыху ў Каятанах ля Варшавы Паўліна Краснадэмбска(Paulina Krasnodębska) распавяла, што сімптомы посткавіднай хваробы найчасцей тычацца працэсу камунікацыі, гэта значыць таго, як мы гаворым, чуем і прымаем сігналы з навакольнага асяроддзя:

- Гэтыя найбольш частыя поскавідныя сімптомы: кашаль, праблемы з дыханнем, неўралгіі, шум у вушах, кагнітыўныя парушэнні, то бок зніжэнне памяці або здольнасці ясна думаць і больш рэдкія доўгатэрміновыя ўскладненні, напрыклад, парушэнні голасу або слыху – усё гэта мае ўплыў на наш спосаб камінукацыі.

Пацыенты, якія хварэюць на посткавідную хваробу, звяртаюць увагу на пагаршэнне якасці жыцця, што ўплывае на іх паўсядзённае функцыянаванне. Спецыялісты падкрэсліваюць, што часта хворыя патрабуюць працяглага лячэння.

Прысутны на кангрэсе намеснік міністра аховы здароўя Пётр Бромбэр канстатаваў, што простых рашэнняў у ахове здароўя цяпер няма. Ён таксама дадаў, што растуць фінансавыя выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы. «Ужо ў наступным годзе выдаткі на ахову здароўя вырастуць да 6 працэнтаў ВУП. Мы інвестуем у людзей, сярэдняя зарплата павялічваецца з 17 да 41 працэнта», пералічыў палітык. Ён дадаў, што павялічылася колькасць месцаў для студэнтаў у медыцынскіх універсітэтах. Паводле яго, сёлета ўпершыню колькасць студэнтаў, якія могуць пачаць навучанне па медыцыне і стаматалогіі, перавысіла 10 тысяч.

Падчас кангрэса эксперты таксама звярталі ўвагу на тое, што ахова здароўя ў Польшчы змагаецца з новымі праблемамі, якія вынікаюць не толькі з унутранай сітуацыі, пастаяннай пагрозы пандэміі і новых мутацый каранавіруса, але і з усё больш складанай знешняй сітуацыі.

Нагадваем, Сусветны цэнтр слыху ў Каятанах, дзе праходзіў ІV Кангрэс «Здароўе палякаў», з'яўляецца найважнейшым аддзелам Інстытута фізіялогіі і паталогіі слыху, дзе праводзяцца даследаванні, навучанне і клінічная дзейнасць.

З моманту заснавання ў цэнтры праводзіцца ад 15 да 21 тысячы хірургічных працэдур штогод. Штодня праводзіцца найбольшая колькасць аперацый па паляпшэнню слыху ў свеце.
На сённяшні дзень у цэнтры былі імплантаваныя амаль 12 тысяч слыхавых апаратаў, што ставіць інстытут у сусветнай авангардзе. Інстытут таксама мае свае філіялы ў многіх іншых гарадах у Польшчы. Ён таксама супрацоўнічае з замежнымі цэнтрамі ў Беларусі, Украіне, Казахстане, Кыргызстане і Сенегале.

IAR /аз

Вірус RS вельмі небяспечныя для дзяцей, перасцерагаюць эксперты

06.10.2022 07:45
Маленькія дзеці часцей за ўсё заражаюцца згаданым вірусам ад іншых членаў сям'і.

Палякі рэфармуюць сістэмы дапамогі анкалагічным хворым

13.10.2022 10:01
Гаворка ідзе, між іншым, пра ліквідацыю няроўнасці ў доступе да анкалагічнай дапамогі ў паасобных рэгіёнах краіны.