Беларуская Служба

З’явілася новая ініцыятыва для беларускіх жанчын

21.10.2022 18:24
 
Аўдыё
  • Міжнародны асветніцкі праект Fem.Moz - для жанчын з і ў Беларусі.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Слухайце далучаны файл!

З’явілася новая ініцыятыва для жанчын. Гэта міжнародны асветніцкі праект Fem.Moz для жанчын з і ў Беларусі. Ён скіраваны на пашырэнне правоў і магчымасцяў для жанчын. Яго ўдзельнікі арганізуюць сустрэчы беларускіх феміністак, дыскусіі на гендарныя тэмы, ёсць асветніцкі курс пра тое, што такое фемінізм, якія ёсць даследаванні па гэтай тэме. Таксама прадстаўнікі ініцыятывы робяць дайджэст падзей пра правы жанчын у Беларусі. Вось адзін з фактаў жаночага актывізму беларусак: ініцыятыва Support Women сабрала і перадала ва Украіну дзясяткі тысяч еўра на закуп медыкаментаў для пацярпелых ад сексуалізаванага гвалту.

Расказвае Жанна Кромер, прадстаўніца ініцыятывы:

– У дайджэсце мы апісваем, што адбываецца, якія законы прымаюцца, а таксама расказваем пра прыватныя гісторыі, пра ініцыятывы. Гэта не аналіз, а менавіта дайджэст падзей, які можа быць карысны журналістам, экспертам, каб свае высновы яны маглі рабіць самі.

Мне гэта важна, бо я жанчына, я з Беларусі. Я вельмі цешуся, што жаночы актывізм такі яркі апошнія гады. Менавіта на жанчынах, беларусках, краіна «выязджала» падчас розных войнаў і катаклізмаў. Думаю, што жанчыны ў Беларусі моцныя, адукаваныя і перспектыўныя. І мне гэта відавочна стала не толькі за апошнія два гады, але і раней. І падзеі толькі паказалі, што я мела рацыю. Жанчына – гэта надзея Беларусі, думаю, што  перамены ў краіну прыйдуць праз жанчын.

Беларускі пратэст 2020 года шмат у чым абапіраўся на жанчын: жанчыны першымі выступілі супраць гвалту, пра які стала вядома пасля затрыманняў у першыя дні пасля выбараў, жанчыны ва ўзросце выходзілі на маршы пенсіянераў.

Пасля 2020 года шмат актывістак, журналістак знаходзяцца ў турмах, шмат жанчын з'ехалі з краіны:

– Краіну пакідаюць ці не могуць жыць свабодным жыццём, ці знаходзяцца за кратамі не проста грамадзяне, грамадзянкі, гэта людзі, якія не могуць прыносіць карысць сваё краіне, не нараджаюць дзяцей, не будуюць новыя бізнесы, не перадаюць свой досвед, – разважае прадстаўніца праекту Fem.Moz Жанна Кромер.

вх