Аднак не ў Беластоку і не ў якім-небудзь з гарадоў Падляшша, піша Gazeta Wyborcza.
Раніцай у беластоцкіх школах зʼявіліся асобныя людзі з вясёлкавымі торбамі: «Ніхто не забароніць мне іх насіць», – пераканана сказаў журналістам адзін з беластоцкіх гімназістаў.
«Мы хочам, каб маладыя людзі ЛГБТ+ пачулі ў гэты дзень, што ў іх усё добра і што ўсё будзе добра», – абвясцілі сёлетнюю Вясёлкавую пятніцу (28 кастрычніка) актывісты Кампаніі супраць гамафобіі. Таму сёлета з нагоды Вясёлкавай пятніцы ў 11 польскіх гарадах зʼявіліся плакаты з яе лозунгамі, а менавіта: «У цябе ўсё добра!» і «Усё будзе добра!».
Цэцылія Якубчак з Кампаніі супраць гамафобіі тлумачыць, што плакатная кампанія, арганізаваная з нагоды сёлетняй Вясёлкавай пятніцы, не дасягнула Беластока і ўвогуле Падляшша выключна з арганізацыйных і тэхнічных прычын. У Беластоку гэты дзень салідарнасці са студэнтамі ЛГБТ+ прайшоў у падполлі, бо дырэктары школ не маюць смеласці нешта планаваць у сувязі з ім, відавочна баючыся рэакцыі з боку правых арганізацый, такіх як Ordo Iuris або Цэнтр жыцця і сям’і, а таксама Беаты Пятрушкі, куратара адукацыі з Падляшша, прадстаўніцы PiS. Дырэктары падляшскіх школ памятаюць ліст да іх ад куратара Пятрушкі з восені мінулага года, у якім яна выказвалася супраць удзелу моладзі ў акцыях пратэсту пасля рашэння Канстытуцыйнага трыбунала аб абортах і ўласна супраць арганізацыі вясёлкавых пятніц у школах.
вх