Мы плануем нарэшце караць за здраду Радзіме. Пакуль каралася толькі праца на замежную разведку. Таму мы ўводзім дэфініцыю разведвальнай дзейнасці ў Крымінальны кодэкс, заявіў намеснік міністра юстыцыі Марцін Вархал у інтэрв’ю газеце «Nasz Dziennik».
Віцэ-міністр звярнуў увагу на тое, што «калі казаць пра здраду радзіме, якая з'яўляецца вельмі распаўсюджаным злачынствам, то, на жаль, не было нарматыўна-прававых актаў, якія б дазвалялі пакараць за такія паводзіны».
«Таму мы ўводзім у Крымінальны кодэкс дэфініцыю разведвальнай дзейнасці. Будзе прадугледжанае пакаранне за ўдзел у замежнай разведцы, а таксама за ажыццяўленне разведвальнай дзейнасці, як сукупнасці паводзінаў на шкоду ўласнай радзіме», – дадаў ён.
Як паясніў палітык, змены вынікаюць, у тым ліку, з сітуацыі, у якой Польшча апынулася пасля пачатку вайны ва Украіне. «Польшча – краіна, якая непасрэдна мяжуе з зонай баявых дзеянняў, і ў той жа час – гэта транспамежная краіна, што прымушае браць пад увагу розныя небяспекі», – адзначыў віцэ-міністр юстыцыі Марцін Вархал у інтэрв’ю газеце «Nasz Dziennik».
аз