Беларуская Служба

Запатрабаванне на каву значна большае, чым магчымасці плантатараў

29.09.2024 08:02
29 верасня адзначаецца Міжнародны дзень кавы.
Аўдыё
  • Запатрабаванне на каву значна большае, чым магчымасці плантатараў
.
.NoName/Pixabay/CC0

Шматлікія дадзеныя паказваюць, што вырошчванне кававага зерня знаходзіцца пад пагрозай. Прычына – змены клімату. Найбольш сітуацыя тычыцца краін Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі, дзе і вырошчваецца самая вялікая колькасць кавы.

Паводле дадзеных Стакгольмскага інстытуту навакольнага асяроддзя, вырошчванне кавы арабікі да 2050 году можа зменшыцца нават на 45%, а кавы рабусты – больш як на 23%. Іншыя дадзеныя, у прыватнасці арганізацыі Fairtrade, сама плошча плантацый, дзе растуць дрэвы, можа зменшыцца на 30-60% да 2050 году. У выпадку Эфіопіі гаворыцца пра 80% кававых плантацый.

Прычына відавочна ў зменах клімату – гаворыць Міхал Брыда-Пшыбышэўскі з арганізацыі Fairtrade Polska, якая падтрымлівае фермераў, якія вырошчваюць каву ўраўнаважаным чынам. Такая кава (але ёсць і іншыя тавары) прадаецца з адмысловым сертыфікатам Fairtrade. Такі значок пацвярджае, што вытворца атрымаў годную аплату, а кававае зерне вырошчвалася ўраўнаважаным чынам.

- Кава, асабліва арабіка, вельмі ўразлівая на ўмовы вырошчвання. Рабуста крыху менш патрабавальная, бо яна не мусіць расці так высока як арабіка. Кава арабіка павінна расці на вышыні ад 700 метраў над паверхняй мора, а нават да 2 тысяч. Плантацыі знаходзяцца ў цяжка даступных месцах. Арабіка вельмі ўразлівая на змены клімату, на сітуацыі, калі некалькі тыдняў запар не падае дождж. Такая суша пануе ў Бразіліі. Фермеры кажуць, што там дажджу не было ўжо некалькі месяцаў. Падобная сітуацыя ў В’етнаме. З-за доўгатэрміновай засухі ўраджай быў значна меншы. І арабіцы, і рабусце патрэбнае адпаведнае сонечнае святло, урадлівая зямля, дажджы, але таксама не празмерныя, каб не было паводкі.

Гэтыя змены фермеры вельмі выразна адчуваюць. Надвор’е стала вельмі непрадказальным. У часе, калі павінен падаць дождж, яго няма доўгія месяцы. Апошнімі тыднямі ў В’етнам ударыў магутны тайфун. Катаклізм будзе мець вельмі вялікі ўплыў на збор кавы рабусты.

Міхал Брыда-Пшыбышэўскі расказвае, што фермеры, аб’яднаныя ў сістэме Fairtrade, сярод самых вялікіх праблем называюць менавіта змены клімату. Арганізацыя, якая працуе з фермерамі больш за 30 гадоў, бачыць у якім тэмпе гэтыя змены адбываюцца.

- Мы стараемся падтрымліваць фермераў, ствараць праграмы, каб яны ўмелі прыстасавацца да гэтых змен. Каб яны вялі свае плантацыі ўстойлівым чынам, але адначасова былі падрыхтаваныя да не карысных умоў надвор’я. Да гэтага часу мы абучылі 10 тысяч плантатараў кавы ў Кеніі і больш за 1200 у Эфіопіі. Гэтае абучэнне праводзіцца так, каб фермеры маглі перадаваць веды далей, каб яны былі лідарамі ў сваіх супольнасцях. Напрыклад, апошнім часам мы моцна папулярызуем агралясніцтва. Каля кававых дрэваў садзяцца іншыя расліны, якія ахоўваюць каву ад моцнага ветру ці ад дажджу. Гэтыя расліны прыязныя для навакольнага асяроддзя, па-другое, ахоўваюць плантацыі ад шкоднікаў, толькі трэба ведаць, якія расліны пасадзіць. Гэта таксама дае фермерам дадатковы даход. Калі гэта пладовыя дрэвы, то фермер можа прадаць плады і атрымаць дадатковы даход, ці выкарыстаць плады для ўласных патрэб.

Усе названыя праблемы ўплываюць на значны рост цаны на каву. У В’етнаме сёлета цана рабусты ўдвая вышэйшая, чым год таму. У 2023 годзе за кілаграм рабусты плацілі 2-2,5 долары. Сёлета больш за 5 долараў. Наш суразмоўца кажа, што гэта гістарычны рост, самы вялікі з 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

- Падобны рост на пачатку году назіраўся ў выпадку какавы. Назіраўся рэкордны рост. Цана ўтрая большая, чым у папярэднія гады. На жаль, калі змены клімату будуць працягвацца, ураджай будзе меншы. Калі кавы на рынку будзе менш, то яе цана будзе больш высокай. Прагнозы сумныя. Паводле Міжнароднай арганізацыі кавы, баланс паміж попытам і прапановай складае мінус 13 млн мяшкоў кавы. То бок мы спажываем больш кавы, чым у стане яе вырасціць.

Сістэма Fairtrade аб'ядноўвае больш за 800 тысяч дробных вытворцаў кавы з 30 краін свету (усяго сістэма Fairtrade аб'ядноўвае больш за 1,5 мільёна фермераў і работнікаў сельскай гаспадаркі). Удзел у Fairtrade дае ім доступ да сельскагаспадарчай экспертызы і сродкаў, а таксама дазваляе планаваць лепшую будучыню для сябе і сваіх сем'яў.

Штодня робячы пакупкі, звярніце ўвагу на знак FAIRTRADE на ўпакоўцы прадукту. Выбірайце прадукты, якія змяняюць жыццё больш чым 1,5 мільёнаў фермераў і сельскагаспадарчых рабочых па ўсім свеце.

ав

слухайце аўдыё