62 адсоткі рэспандэнтаў апытання, праведзенага на замову выдання Super Express, мяркуюць, што рэферэндум аб абортах павінен быць. Аб жаданні прыняць удзел у ім заявілі 75% апытаных, 46 працэнтаў падтрымалі лібералізацыю заканадаўства аб абортах, а 21 працэнт за аднаўленне сітуацыі да рашэння Канстытуцыйнага трыбуналу, размова пра г.зв. кампраміс у справе абортаў. 25 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што рэферэндуму быць не павінна, а 13 працэнтаў не маюць адказу на пытанне.
Апытанне праводзілі 7 і 8 верасня 2024 года на выбарцы з 1061 дарослага жыхара Польшчы.
«Калі мы не вырашым пытанне лібералізацыі абортаў, грамадзянскіх партнёрстваў або жаночага пытання ў шырокім разуменні, мы прайграем наступныя выбары», — заявіў Роберт Бедронь, еўрадэпутат і адзін з лідараў левых у інтэрв'ю Super Express.
Выданне нагадвае, што перад леташнімі выбарамі левыя абяцалі шмат зменаў, у тым ліку ў сферы грамадзянскіх свабод, ідэалагічных пытанняў. «Прайшоў год пасля выбараў, а адбылося няшмат», — адзначае рэдакцыя. Паводле штодзённіка, левыя палітыкі ўсведамляюць наступствы нявыкананых дэкларацый.
У ліпені Сейм прагаласаваў супраць дэкрыміналізацыі абортаў. Дэпутаты ад Права і Справядлівасці, Канфедэрацыі і PSL выступілі супраць змяненняў у Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць адмену пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за выкананне ці дапамогу ў перапыненні цяжарнасці.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск пазней заявіў, што ў гэтай кадэнцыі кіруючая кааліцыя не зможа лібералізаваць заканадаўства па абортах, бо заканадаўчай большасці не будзе.
«У Сейме няма большасці дэпутатаў, якія думаюць так, як мы. У нас няма магчымасці гэта змяніць», — сказаў ён.
вх