Беларуская Служба

Гурт NaviBand атрымаў адроджаную прэмію «За свабоду думкі»

03.10.2024 21:27
У Варшаве ўручылі прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».
Аўдыё
  • Узнагароду музыкам з гурта NaviBand Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручала лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская.
 NaviBand         .
Гурт NaviBand стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.Radyjo.net

Узнагароду музыкам з гурта NaviBand Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручала лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская.


Гурт NaviBand стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава Гурт NaviBand стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава

Прэмію «За свабоду думкі» заснаваў у 2008 годзе палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч. Шмат гадоў прэмію ўручалі на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне.

«Адраджаюцца сімвалы і гэта вельмі важна. Ідзе паўзучая анексія нашай краіны. Ідзе знішчэнне Беларусі. Людзі кажуць: дзе зрухі, дзе перамены? Галоўнае — не згубіць дух, не згубіць сілу волі. Я вельмі рады, што прэмія адраджаецца. Мы мусім перамагчы!» — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.


Прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная ў 2008 годзе палітыкам, грамадскім дзеячом Аляксандрам Мілінкевічам. Прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная ў 2008 годзе палітыкам, грамадскім дзеячом Аляксандрам Мілінкевічам.

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская прызналася, што NaviBand — яе любімы гурт, і цяпер яна сама знаёміцца з беларускай культурай і гісторыяй, бо раней не мела такой магчымасці.

«Па-шчырасці, я многім з вас зайздрошчу, бо я толькі зараз адкрываю для сябе Беларусь нанова. У мяне не было ў дзяцінстве беларускамоўных кніжак ці беларускамоўных сяброў. Я не адрывалася на канцэртах Лявона Вольскага, у нас не было "талеркі" з Белсатам. І мне не давялося пабываць на радзіме Васіля Быкава ў Бычках. Але паверце, я ўсё навярстаю, у тым ліку дзякуючы вам усім. У кожнага свой шлях да беларушчыны, і гэта нармальна. Важна, што ў нас адна мэта на ўсіх. І цяпер, калі ў самой Беларус нацыянальная культура пераследуецца і вынішчаецца, каб дагадзіць рускаму міру, нам як ніколі важна шанаваць і бараніць сваё.  Адзін лаўрэат прэміі „За свабоду думкі“ мастак Алесь Пушкін быў забіты ў турме. Два лаўрэаты — Павал Севярынец і Зміцер Дашкевіч — знаходзяцца за кратамі. Мы будзем рабіць усё дзеля іх вызвалення», — запэўніла Святлана Ціханоўская.

Лаўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава ў розныя гады былі:

  •     Паэты і пісьменнікі: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімер Арлоў, Уладзімер Някляеў.
  •     Літаратар, грамадскі дзеяч Павал Севярынец.
  •     Мастакі: Алесь Пушкін, Алесь Марачкін.
  •     Краязнаўцы: Ада Райчонак, Алесь Белакоз.
  •     Музыкі і выканаўцы: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, бард і акцёр Віктар Шалкевіч.
  •     Рэжысёр Валер Мазынскі.
  •     Грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч.

NaviBand  — беларускі гурт, які з 2013 года спявае ў жанры інды-поп і фолк-рок. Яны прадстаўлялі Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця».

вх