Мы з'яўляемся сведкамі Параду планет. Унікальнасць гэтай з'явы заключаецца ў тым, што адначасова бачныя аж сем планет Сонечнай сістэмы. Большасць з іх мы можам убачыць няўзброеным вокам, астатнія - з дапамогай тэлескопа, альбо дастаткова аднаго толькі бінокля.
Парад планет, паводле Вікіпедыі, гэта больш ці менш цеснае збліжэнне на нябеснай сферы некаторай колькасці планет.
Нягледзячы на тое, што Парад планет сам па сабе не з'яўляецца рэдкасцю, аднак нячаста амаль усе планеты, якія круцяцца вакол Сонца, відаць адначасова і кожная яркай «зоркай», таму ў гэтыя дні варта глядзець на неба, кажа Ежы Рафальскі з планетарыя ў Торуні.
— Глядзіце на неба пасля захaду сонца, вядома, калі няма хмар. Венера свеціць вельмі ярка. На поўдні, у небе, якое толькі цямнее, свеціць іншая «зорка». Вельмі яркі кропкавы аб'ект - гэта Юпітэр, налева ад Венеры, а яшчэ далей над паўднёва-ўсходнім гарызонтам свеціць іншая «зорка», аранжавая - гэта Марс.
Заўтра Парад планет мы ўбачым у поўнай красе, калі да яго далучыцца Меркурый.
З дапамогай тэлескопа ці бінокля ў вячэрнім небе мы ўбачым яшчэ Уран і Нептун.
У нас цяпер унікальная нагода назіраць Парад планет, таму што такая канфігурацыя нябесных цел наступным разам з’явіцца праз 130 гадоў.
IAR/Пшэмыслаў Ліс/яс