Беларуская Служба

У Польскай акадэміі навук прайшла канферэнцыя, прысвечаная дыялогу з Беларуссю

28.10.2022 11:11
Канферэнцыя ладзіцца дзеля лепшага разумення актуальнай сітуацыі ў краінах, рэалістычнай ацэнкі маштабу ўзаемнай падтрымкі і наладжвання стасункаў на паза-дзяржаўным узроўні.
Аўдыё
  • «Узаемаразуменне дзеля дыялогу: польскае і беларускае грамадствы ў 2020-22».
Ілюстрацыя .

Беларусь паступова трансфармуецца з аўтарытарнай у таталітарную краіну. Саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў злачыннай агрэсіі Расіі ва Украіне паглыбляе міжнародную ізаляцыю Беларусі, але беларускае грамадства і рэжым Лукашэнкі – гэта паняцці не тоесныя, а супрацьлеглыя і пра гэта памятаюць у Польшчы.

Падтырманню нармальных адносінаў і сувязяў паміж польскім і беларускім народамі ў гэтыя складаныя часы служыць дыялог, які вядзецца на розных узроўнях: ад побытавага да акадэмічнага.

27-28 кастрычніка ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук праходзіць навуковая канферэнцыя пад назвай «Узаемаразуменне дзеля дыялогу: польскае і беларускае грамадствы ў 2020-22».

Канферэнцыя ладзіцца дзеля лепшага разумення актуальнай сітуацыі ў краінах, рэалістычнай ацэнкі маштабу ўзаемнай падтрымкі і наладжвання стасункаў на паза-дзяржаўным узроўні, кажа прафесар Польскай акадэміі навук Анджэй Гняздоўскі:

-Нашы погляды накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці ў краінах былога Савецкага Саюзу, а таксама мы з навуковай цікаўнасцю назіраем за тым, як там абараняюцца правы чалавека, якое месца яны займаюць у жыцці грамадства. Беларуская рэвалюцыя 2020 года толькі ўзмацніла гэту цікаўнасць, а больш за тое падцсябнула патрэбу навуковага заангажавання ў гэтую праблематыку ў такі спосаб, які б найбольш адпавядаў бачанню беларускай грамадзянскай супольнасці.

Дырэктар Беларускага інстытута сацыялагічных даследаванняў (адзін з арганізатараў канферэнцыі) Пётр Рудкоўскі звярнуў увагу на тое, што праблемаў для абмеркавання не бракуе.

Выказванні ўдзельнікаў слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж