Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы пасля візіту ў Кіеў: Украіна цяпер змагаецца за бяспеку ўсяго свету

23.01.2024 13:44
«Сёння ў свеце няма больш надзейнага палітыка, які працуе на карысць міру, чым прэзідэнт Зяленскі»
Дональд ТускPAP/Vladyslav Musiienko

«Сёння ў свеце няма больш надзейнага палітыка, які працуе на карысць міру, чым прэзідэнт Зяленскі», – сказаў прэмʼер-міністр Дональд Туск. У сацсетках, падводзячы вынікі свайго візіту ў Кіеў, кіраўнік урада падкрэсліў, што гэты горад стаў першай сталіцай, якую ён наведаў з афіцыйным візітам.

«Уся Украіна зараз змагаецца за бяспеку ўсяго свету. Учора я заявіў прэзідэнту, што буду працягваць рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб павялічыць шанцы Украіны на перамогу ў гэтай вайне, таксама на форуме Еўрасаюза», – напісаў прэмʼер-міністр.

Лідары таксама пагадзіліся наконт ролі Польшчы, якая будзе старацца дапамагаць ва ўсіх аспектах працэсу далучэння Украіны да ЕС, каб паўнапраўнае сяброўства Украіны ў ЕС стала фактам як мага хутчэй.

«Я таксама з вялікім задавальненнем вітаў заяву прэзідэнта аб тым, што мы будзем будаваць сумесныя інвестыцыйныя праекты ў вытворчасці зброі і боепрыпасаў. Мы таксама атрымалі ўзаемаразуменне па сітуацыі на мяжы. Сёння ўкраінскі бок выразна пацвердзіў, што яго мэта – знайсці сумесныя рашэнні падчас нашых двухбаковых перамоў», – сказаў Дональд Туск.

Прэмʼер-міністр таксама паведаміў украінскаму прэзідэнту, што Павал Коваль стане ўпаўнаважаным урада Польшчы ў пытаннях аднаўлення Украіны. «Мы хочам актыўна ўключыцца ў працэс рэканструкцыі, у тым ліку з удзелам польскага бізнесу», – дадаў прэмʼер-міністр у Фэйсбуку.

«Я задаволены заявай прэмʼер-міністра Дзяніса Шмыгаля аб тым, што яны адкрыты для ўключэння польскіх кампаній на канцэсійнай аснове ў ключавыя інвестыцыі ў інфраструктуру, як дарожную, так і энергетычную. Каб працягнуць гэтыя добрыя перамовы, я запрасіў прэмʼер-міністра і ўвесь украінскі ўрад на маштабныя міжурадавыя кансультацыі ў Польшчы», – напісаў польскі прэмʼер.

ав

«У цэлым свеце няма больш надзейнага палітыка, які працуе ў імя міру, чым прэзідэнт Уладзімір Зяленскі»

22.01.2024 16:46
Дональд Туск здзейсніў першы візіт у Кіеў на пасадзе кіраўніка ўраду Польшчы.