Беларуская Служба

Расійскія беспілотнікі атакавалі энергетычную інфраструктуру ва Украіне

26.07.2024 10:12
Расія ўзмацніла атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны, што прывяло да адключэння электраэнергіі для мільёнаў людзей.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA

Ва Украіне перабоі з электразабеспячэннем. Расійскія беспілотнікі атакавалі энергетычныя аб'екты ў двух рэгіёнах на паўднёвым усходзе і захадзе цэнтральнай частцы краіны. Украінцам удалося збіць 20 з 22 расійскіх беспілотнікаў, большасць з іх у Херсоне, Сумах, Жытоміры і Чарнігаве.

Аператар украінскай сеткі «Укрэнерга» паведаміў, што энергазабеспячэнне ўжо адноўлена ў паўночных раёнах Чарнігава і Жытоміра. Губернатар Чарнігаўскай вобласці Вячаслаў Чавус паведаміў, што падчас расійскай атакі пацярпелі некаторыя элементы інфраструктуры і інтэрнат.

Нядаўна Расія ўзмацніла атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны, што прывяло да адключэння электраэнергіі для мільёнаў людзей.

ПР/юл