Беларуская Служба

Ці сустрэча Борыс з Пачобутам - гэта першы крок да вызвалення журналіста?

24.04.2024 10:05
Лукашэнка неаднойчы «разыгрываў» сітуацыю з палітвязнямі для дасягнення сваіх мэтаў, нагадваюць беларускія апазіцыянеры.
Анджэй Пачобутtwitter.com/LukaszJasina

Журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут ужо больш за тры гады знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Апошнімі днямі з'явілася надзея, што паляк, асуджаны па абсурдным абвінавачанні ў «распаўсюдзе нянавісці», можа выйсці на волю. Паводле выдання Fakt, гэтага не выключаюць таксама беларускія апазіцыянеры.

Такая надзея з’явілася пасля нядаўняй сустрэчы старшыні Саюза палякаў Беларусі Анджалікі Борыс з палітвязнем у калoніі ў Наваполацку. Згоду на гэта нібыта даў беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Нагадваем,  Анжаліку Борыс таксама арыштавалі ў сакавіку 2021 года па ілжывых абвінавачваннях, але праз год выпусцілі з турмы.

Беларускія апазіцыянеры лічаць, што зараз па справе Пачобута можа нешта пачацца.

«Вядома, Лукашэнка хоча паказаць, што Анджэй Пачобут жывы і ў якім ён стане. Мы ведаем, што ён у дрэнным стане, але Лукашэнка хоча проста паказаць яго. Аднойчы ён таксама паказаў запіс з камеры мужа Святланы Ціханоўскай - Сяргея Ціханоўскага», - нагадвае адзін з лідараў беларускай дэмакратычнай апазіцыі Павел Латушка.

Ён дадае, што для яго і многіх іншых беларусаў Анджэй Пачобут - герой.



«Ён (Пачобут- рэд.) дае прыклад, што свабода ўсёй краіны важнейшая за свабоду аднаго чалавека. Ён рэалізуе гэты прынцып.(…)Лукашэнка як дыктатар можа ўсё. Ён можа вызваліць яго, але не робіць гэтага. Тое, што адбылося апошнім часам, можа сведчыць пра тое, што ён хоча атрымаць нешта ўзамен», - лічыць Павал Латушка.

«Гэта адназначна палітычная гульня Лукашэнкі, гульня садыста. Ён здзекваецца над Пачобутам і стварае яму вельмі цяжкія ўмовы. Пакуль не хоча яго адпускаць, ізалюе», - падкрэслівае беларускі апазіцыянер Франак Вячорнка.

Пры гэтым ён нагадвае, што раней Лукашэнка ўжо выкарыстоўваў пэўныя гульні і «разыгрываў» сітуацыю з палітвязнямі для дасягнення сваіх мэтаў. Ці падобным чына зараз адбываецца ў выпадку Пачобута? Гэтага нельга выключаць. Аднак Франак Вячорнка не сумняваецца, што становішча палітвязняў у Беларусі вельмі цяжкае.

«Мы ведаем прозвішчы 1 700 палітвязняў і 1 300 чалавек, якія ўжо адбылі пакаранне. Агулам, гэта каля трох тысяч чалавек. Акрамя таго, можа быць яшчэ дзве-тры тысячы чалавек, пра якіх мы проста не ведаем, паколькі людзі са страху не публікуюць інфармацыю пра сваіх блізкіх, якіх незаконна судзілі. Таму мы не можам падлічыць, колькі іх насамрэч», — адзначае Вячорка ў размове з выданнем Fakt.

аз

Анджэй Пачобут узнагароджаны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага

11.09.2023 12:50
Беларускі журналіст Gazeta Wyborczej, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі ў Наваполацку, уганараваны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага. У нядзелю ў Любліне ўзнагароду за Анджэя атрымаў яго брат Станіслаў.