На думку вайсковых аналітыкаў, расійская абарона ўжо настолькі аслабленая, што на асобных участках можна чакаць прарыву фронту Узброенымі сіламі Украіны.
У адказ на ўкраінскі штурм агрэсар нанёс удары з паветра па цывільных аб'ектах Украіны.
За апошнія суткі ўкраінцы вывелі з ладу расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута. Прадстаўнік усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты паведаміў, што на гэтым участку фронту загінулі 65 вайскоўцаў агрэсара, 120 атрымалі раненні.
- За ноч расіяне тройчы ўдарылі па Нікапалі на поўдні Украіны. 18-гадовы хлопец загінуў на месцы здарэння, яшчэ трое мужчын атрымалі раненні. Пашкоджаныя касцёл і жылыя пабудовы. Колькасць ахвяр панядзелкавага ракетнага абстрэлу Пакроўска ўзрасла да дзевяці. Выратавальныя службы Украіны паведамілі, што пацярпелі больш за 80 чалавек, у тым ліку паліцэйскія, ратавальнікі і дзеці.