Polskie Radio

Авіякатастрофа ў Каліфорніі — самалёт урэзаўся ў будынак. Ёсць ахвяры

Ostatnia aktualizacja: 03.01.2025 10:36
Два чалавекі загінулі і 19 атрымалі раненні ў выніку катастрофы невялікага самалёта ў Каліфорніі. Самалёт ўрэзалася ў будынак і загарэўся.
     ,   40     -.
Авіякатастрофа адбылася каля муніцыпальнага аэрапорта Фуллертон, прыкладна ў 40 км на поўдзень ад Лос-Анджэлеса. Foto: Associated Press/East News, screenshot X

11 чалавек дастаўлены ў бальніцы. Паводле звестак паліцыі, загінуў экіпаж самалёта.

Катастрофа адбылася ў чацвер пасля 14.00 па мясцовым часе (каля 22.00 па польскім). Калі службы прыбылі на месца здарэння, яны пачалі эвакуацыю людзей з прылеглых будынкаў, паколькі канструкцыя самалёта была ахоплена агнём.

Самалёт, які разбіўся, быў аднаматорным эксперыментальным Vans RV-10, маленькай мадэллю з чатырма месцамі.

Прычыны аварыі высвятляюць эксперты Нацыянальнага савета па бяспецы транспарту (NTSB) і Федэральнай авіяцыйнай адміністрацыі (FAA), гаворыцца ў заяве паліцыі Фуллертона.

Polskie Radio/вх