«Фальш Паспалітая»: як для захавання улады Лукашэнка навязвае беларусам вобраз Польшчы, як спрадвечнага, гістарычнага ворага
У апошнія гады ў замежнай павестцы лукашэнкаўскіх СМІ ды прапагандыстаў дамінуе Польшча. Менавіта пра гэтую краіну пішуць найбольш сярод іншых замежных дзяржаў. Аднак, гэта не робіцца дзеля таго, каб наблізіць беларусам суседзяў, пазнаёміць іх з асаблівасцямі польскай гісторыі, растлумачыць сучасныя двухбаковыя адносіны. Лукашысты імкнуцца выклікаць сярод беларусаў негатыўнае стаўленне да Польшчы і палякаў. Гэта добра прадуманая і спланаваная інфармацыйная кампанія.