«Беларуская мова мёртвая і нікому не патрэбная» – адзін з галоўных імперскіх расійскіх наратываў пра Беларусь. Разбіраемся колькі ў ім праўды
Расійскія імперцы абавязкова да гэтага дададуць «златворны польскі ўплыў» на «брацкі беларускі народ ды нашу агульную культуру». Падобныя перакананні, на жаль, распаўсюджаны сярод звычайных беларусаў, а рэжымная прапаганда нярэдка падыгрывае імперцам у сваім змаганні з усім не падкантрольным дзяржаве.
Пра стэрэатыпы і дэзінфармацыю, адносна беларускай мовы, паразмаўляем з аўтарам кнігі «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы» Ігарам Случаком. Таксама даведаемся гісторыю 19-гадовай Дар’і, якая прайшла доўгі шлях ад беларусафоба да сапраўднага неафіта, а паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч распавядзе, як зрабіць беларускую мову спакушальнай.