За 80% паведамленняў дэзінфармацыйнага характару ў Еўропе адказвае Расія
Эксперты кажуць вельмі часта пра тое, што інфармацыя стала сёння ў Еўропе зброяй ды інструментам уплыву сілаў непрыхільных дэмакратыі, як унутры еўрапейскіх краін, так і звонку. Пры гэтым спецыялісты кажуць пра тое, што галоўным ініцыятарам гэтай хвалі маніпулявання інфармацыяй была і застаецца Расія. Больш за тое, Крэмль стаіць за 80% выпадкаў інфармацыйнага ўздзеяння ў Еўропе.