Уладзіслаў Гарбацкі: Беларуская культура працягвае заставацца ў цені расійскай на Захадзе
У архівах ды бібліятэках Заходняй Еўропы знаходзіцца мноства цікавых матэрыялаў пра Беларусь, беларускую мову, культуру ці гісторыю. Аднак не заўсёды проста іх знайсці. Часта так адбываецца таму, што гэтыя матэрыялы месцяцца ў фондах ці зборах прысвечаных Расіі, часам Польшчы. Просьбы даследчыкаў пераглядзець класіфікацыю сутыкаюцца з бюракратызмам ды ігнараваннем. Пра гэта ў размове з Польскім радыё распавёў выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ды адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Skaryna press» Уладзіслаў Гарбацкі.