Беларуская Служба

Таццяна Іванова: Беларусы ў Польшчы ўжо маюць рэнамэ добрых працаўнікоў

03.12.2024 10:46
Выкладчыца Уроцлаўскага ўніверсітэт, старшыня Таварыства «За нашу і вашу свабоду», якое доўгія гады ладзіць ва Уроцлаве фестывалі беларускай культуры Таццяна Іванова пракаментавала вынікі новага даследавання эмігрантаў з Беларусі ў Польшчы. «Беларусы вельмі самастойныя. Яны не маюць чаканняў у дачыненні да польскай дзяржавы. Адначасова яны чакаюць, што польская дзяржава не будзе ім перашкаджаць. Гэта звязана шмат у чым таму, што людзі пераязджаюць сюды, уцякаючы ад рэпрэсій. Беларусы законнікі. Яны любяць падпарадкоўвацца, каб былі ў парадку ўсе дакументы. Яны адчуваюць сябе некамфортна, калі не маюць статусу ды папер. Яны працавітыя, добрыя спецыялісты ў розных сферах, што пацвярджае апытанне сярод працадаўцаў. Шмат польскіх працадаўцаў імкнуцца, каб у іх працавалі беларусы. Таксама беларусы імкнуцца жыць у першую чаргу ў гарадах. Яшчэ вельмі дакладнае назіранне, але балючае для мяне – беларусы імкнуцца быць нябачнымі.  
Аўдыё
  • У Польшчы правялі даследаванне беларускіх мігрантаў