“Беларускі рэжым час ад часу “абнаўляе” ворагаў – іх пошук адбываецца спіральна”. Чаму ў Беларусі змагаюцца з ЛГБТ-супольнасцю
У лонданскім выдавецтве SkarynaPress выйшла з друку новая кніга вершаў «Анатомія». Яе аўтарам з’яўляецца малады беларускі паэт Артур Камароўскі, які жыве ў Варшаве. Валерый Саўко запрасіў літаратара ў нашу студыю, каб задаць некалькі пытанняў пра кнігу, паэзію, квір-літаратуру і беларускую ЛГБТ-супольнасць.