Першы скандал датычыўся таго, што кандыдат на прэзідэнта, якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць» (ПіС), падчас эпідэміі кавіда неабгрунтавана карыстаў атэльным апартаментам, за які плаціў Музей Другой сусветнай вайны. У той час Караль Наўроцкі займаў пасаду дырэктара гэтага музея. Ён карыстаўся атэлем больш за паўгода, нягледзячы на тое, што ягоная прыватная кватэра знаходзілася ў 5 кіламетрах ад атэля.
Гэтым разам журналісты раскрылі чарговы скандал, звязаны з замежнымі паездкамі Наўроцкага за кошт падаткаплацельшчыкаў.
Караль Наўроцкі, будучы дырэктарам Музею, а потым прэзідэнтам Інстытуту нацыянальнай памяці, выдаткаваў на замежныя паездкі амаль 800 тысяч злотых ($200 тысяч) - напісала Gazeta Wyborcza.
Адна з самых дарагіх паездак Наўроцкага ў якасці дырэктара Музея Другой сусветнай вайны была ў Новую Зеландыю і Аўстралію ў лютым 2020 года і абышлася падаткаплацельшчыкам у 121 тысячу злотых (больш за $30 тыс). Тагачасны кіраўнік установы паляцеў туды, каб наведаць музеі і сустрэцца з польскай дыяспарай.
Узначальваючы музей, кандыдат у прэзідэнты ад «Права і справядлівасці» таксама быў, у тым ліку, на Гаваях, у Японіі і Кітаі. Як старшыня Інстытута нацыянальнай памяці — у Зімбабвэ, Мексіцы, Аргенціне і ЗША.
Дэпутат урадавай кааліцыі Патрык Яскульскі лічыць, што Караль Наўроцкі павінен тэрмінова даць тлумачэнні ва ўсіх сваіх паездках:
— Караль Наўроцкі павінен патлумачыць, якія карысці ад гэтых паездак атрымала польская дзяржава, якія карысці атрымаў Музей Другой сусветнай вайны, аб чым вяліся перамовы.
У сваю чаргу на думку палітыкаў «Права і справядлівасці», кандыдат ад «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі павінен патлумачыць сэнс сваіх 250 камандзіровачных дзён за перыяд на пасадзе мэра Варшавы.
IAR/яс