Беларуская Служба

Палітолаг: Фаварыты гонкі не вядуць сур’ёзных дэбатаў аб будучыні Польшчы і Еўропы

07.04.2025 13:19
Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбываюцца на фоне геапалітычнай нестабільнасці, вайны ва Украіне, і радыкальнай змены палітыкі ЗША адносна сваіх хаўруснікаў у Еўропе.
Аўдыё
  • Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбываюцца на фоне геапалітычнай нестабільнасці, вайны ва Украіне, і радыкальнай змены палітыкі ЗША адносна сваіх хаўруснікаў у Еўропе.
     ,     ()    35    , ,        ()  23,     ( )  19.
кандыдат у прэзідэнты ад «Грамадзянскай Кааліцыі», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (злева) можа разлічваць на 35% галасоў у першым туры, кандыдат, звязаны з «Правам і Справядлівасцю» Караль Наўроцкі (справа) — 23%, кандыдат «Канфедэрацыі» Славамір Менцэн (у цэнтры) — 19%. PAP

17 кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы падалі заявы на рэгістрацыю ў Нацыянальную выбарчую камісію. Кандыдатам у прэзідэнты трэба было сабраць 100 тысяч подпісаў. Адзінаццаць ужо могуць быць упэўненыя ў выбарчым старце, яшчэ шасцёра чакаюць падліку і праверкі здадзеных подпісаў. Поўны спіс прозвішчаў, якія польскія выбаршчыкі ўбачаць у бюлетэнях у дзень выбараў, стане вядомы, хутчэй за ўсё ўжо на гэтым тыдні. 

Прадстаўнікі найбуйнейшых палітычных сілаў, прысутных у Сейме, могуць быць упэўненыя, што ўдзельнічаюць у выбарах: Рафал Тшаскоўскі ад партыі «Грамадзянская кааліцыя», Караль Наўроцкі фармальна незалежны кандыдат, але звязаны з партыяй «Права і справядлівасці», Славамір Менцэн ад «Канфедэрацыі», Шымон Галоўня ад «Трэцяга шляху», Магдалена Беят ад партыя «Левыя», ды Адрыян Зандбэрг ад партыі «Разам».

Нацыянальная выбарчая камісія таксама зарэгістравала Гжэгажа Браўна («Канфедэрацыя Кароны Польскай»), Марэка Вога («Беспартыйнае самакіраванне»), Ёану Сенішын («Левыя дэмакраты»), Марэка Якубяка ад «Свабодных рэспубліканцаў» і беспартыйнага эканаміста Артура Барташэвіча.

Чакаюць рэгістрацыі пазапартыйны заснавальнік інтэрнэт-каналу Zero Кшыштаф Станоўскі, былы міністар фінансаў ва ўрадзе «ПіС» Давід Яцкевіч, Веслаў Лявіцкі з партыі «Нармальная краіна» і Рамуальд Стараселец з «Руху за адраджэнне Польшчы».

Паўторна дакументы падаў Мацей Мацяк з «Руху за дабрабыт і мір», якому першапачаткова Нацыянальная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі.

Гэта будуць вельмі канкурэнтныя выбары з жорсткай барацьбой кандыдату, нават палітыкі з меншай падтрымкай маюць значэнне,  пераконвае палітолаг Эва Петшык-ЗяневічГаворачы пра патэнцыйна вялікую колькасць кандыдатаў, палітолаг, падкрэсліла, што кожны голас важны, а слабейшыя кандыдаты таксама адыгрываюць важную ролю:

— Пры такім хаосе на палітычнай сцэне практычна ўсе рашэнні кандыдатаў апраўданыя. Яны ведаюць, што не стануць прэзідэнтам, але іх вынікі, на ўзроўні 2-3% будуць вельмі значныя, яны заўсёды могуць уступіць у нейкія кулуарныя перамовы з фаварытамі гонкі. Нават гэтыя 2-3% будуць мець вагу ўжо падчас другога туру.

Нават калі зарэгіструюць усіх 17 кандыдатаў (я думаю яшчэ пару адпадзе), я магу налічыць каля 10 палітыкаў, якія ў стане набраць 1-5%, агулам маем каля 20% і яны маюць велічэзную вагу.  Мы не будзем ведаць выніку да самага канца. Гэта будуць выбары, дзе  фаварыты  ідуць нос у нос, як у першым, так і ў другім туры.

Думаю, што мы таксама будзем сведкамі рознага кшталту слоўных баталій, рэзкіх паводзінаў, якія прыцягваюць увагу электарату, бо вельмі часта людзі галасуюць, захопленыя апошнім акордам, апошняй падзеяй, якая запомнілася, таму гэта кампанія ў сваім фінале будзе вельмі відовішчная.

Палітолаг Эва Петшык-Зяневіч звяртае ўвагу, што немагчыма спрагназаваць нават, хто трапіць у другі тур, а для апошніх дзесяцігоддзяў у польскай палітыцы гэта нешта незвычайнае: 

— Гэта таксама выбары, у якіх мы арыентуемся на трох кандыдатаў, прынамсі пакуль.  Мы не ведаем, хто трапіць у другі тур Славамір Менцэн, ці Караль Наўроцкі.Пакуль, аналізуючы розныя апытанні, толькі Рафал Тшакскоўскі дакладна праходзіць у другі тур. Таму да канца першага туру фаварыты будуць невядомыя. Верагоднасць другога тура.

І ўжо там, паміж 19 траўня, а 1 чэрвенем  агромністае значэнне з'явіцца ў тых, кандыдатаў, якія ў першым туры атрымалі 3-5% падтрымкі. Як размяркуецца гэты электарат, мы не ведаем.

Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбываюцца на фоне геапалітычнай нестабільнасці, вайны ва Украіне, і радыкальнай змены палітыкі ЗША адносна сваіх хаўруснікаў у Еўропе. Прэм'ер Польшчы напрост назваў гэты час «перадваенным».  

Палітолаг Эва Петшык-Зяневіч абвінаваціла фаварытаў гэтай гонкі ў адсутнасці сістэмнай дыскусіі над экзістэнцыяльнымі выклікамі, якія стаяць перад Польшчай, а таксама ў меркантыльным, кароткатэрміновым падыходзе да палітыкі:

— На самой справе ва ўсіх парламентах спрачаюцца, і часам вельмі рэзка і вельмі брутальна, але пытанне аб чым спрачаюцца. У Польшчы мы відавочна маем справу з шырокім «разлітым» канфліктам, які, паводле паліталагічнага вызначэння, грунтуецца на тым, што ўжо няважна, пра што ідзе спрэчка, галоўнае — любой цаной знішчыць і абезгаловіць апанента.

І гэтая барацьба  дзеля барацьбы, дзеля імгненных эмоцый выбарцаў працягваецца на ўсіх магчымых франтах. Пакуль добрае што я гэтым бачу, імкнуцца абезгаловіць свайго апанента толькі на словах. Будзем спадзявацца, што так і яно застанецца.

Паводле апытання, праведзенага для выдання Super Express на пырканцы мінулага тыдня, кандыдат у прэзідэнты ад «Грамадзянскай Кааліцыі», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі можа разлічваць на 35% галасоў у першым туры, кандыдат, звязаны з «Правам і Справядлівасць» Караль Наўроцкі — 23%, кандыдат «Канфедэрацыі» Славамір Менцэн — 19%.

эж