Беларуская Служба

Апытанне для Радыё ZET: Тшаскоўскі перамог бы ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

15.04.2025 08:26
Тшаскоўскага больш ахвотна абіраюць жанчыны, Мэнцэна — маладыя людзі.
  KO,          , 13 .
Кандыдат ад KO, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі падчас сустрэчы з выбарцамі ў Сьвідніцы, 13 сакавіка. PAP/Krzysztof Ćwik

Калі б Рафал Тшаскоўскі (KO) выйшаў у другі тур са Славомірам Мэнцэнам (Канфедэрацыя), то 50% апытаных прагаласавалі б за кандыдата KO, а 43% падтрымалі б Мэнцэна. Калі б Тшаскоўскі сустрэўся ў другім туры з падтрыманым PiS Каралем Наўроцкім, то кандыдата KO падтрымалі б 52% апытаных, а Наўроцкага 42%. 7% апытаных адказалі, што не ведаюць, каго б падтрымалі ў такой сітуацыі.

У найноўшым прэзідэнцкім апытанні, праведзеным даследчай лабараторыяй Opinia24 па замове Радыё ZET, апытаным задалі пытанне: «Верагодна, адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім сустрэнуцца два кандыдаты. За каго з гэтых дваіх вы прагаласавалі б у такіх выбарах?».

У даследаваннях было прынята дапушчэнне, што ў другі тур выходзяць два з трох удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, якія ў цяперашні час маюць найвышэйшую падтрымку, гэта значыць — кандыдат KO Рафал Тшаскоўскі, падтрыманы PiS Караль Наўроцкі і кандыдат Канфедэрацыі Славамір Мэнцэн. Да ўдзелу ў даследаванні былі запрошаны толькі асобы, якія заявілі, што прымуць удзел у найбліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах.

Тшаскоўскага больш ахвотна абіраюць жанчыны (59%); Мэнцэн карыстаецца большай падтрымкай сярод мужчын (52%) — вынікае з апытання. 

Кандыдат Канфедэрацыі атрымлівае перавагу сярод самых маладых выбарцаў, яго падтрымліваюць 62% асоб ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, 57% выбарцаў ад 25 да 29 гадоў, а таксама 53% асоб ад 30 да 39 гадоў.

Тшаскоўскі карыстаецца большай падтрымкай сярод старэйшых груп выбаршчыкаў (40-49 гадоў — 53%, 50-59 гадоў — 47%.

Кандыдат KO атрымлівае перавагу сярод рэспандэнтаў з вышэйшай адукацыяй (61%) і з сярэдняй, паслясярэдняй і няскончанай вышэйшай адукацыяй (55%). Мэнцэн мае больш высокую падтрымку сярод асоб з пачатковай і гімназічнай адукацыяй (51% супраць 39% прыхільнікаў Тшаскоўскага) і з асноўнай прафесійнай і сярэдняй няскончанай адукацыяй (56%). А Наўроцкі часцей выклікае сімпатыі да сябе выбарцаў з пачатковай і гімназічнай адукацыяй (58%) і з асноўнай прафесійнай і сярэдняй няскончанай адукацыяй (49% супраць 40% тых, хто падтрымлівае Тшаскоўскага).

Даследаванне было праведзена лабараторыяй Opinia24 на рэпрэзентатыўнай выбарцы 1000 палякаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй у перыяд з 2 па 6 красавіка 2025 года. Вынікі ў працэнтах акруглены да поўных значэнняў. 

PAP/вх