Беларуская Служба

Хто самы багаты сярод кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы?

15.05.2025 12:01
Хоць пытанне, датычнае маёмасці Караля Наўроцкага, здамінавала апошні этап выбарчай кампаніі, то гэта не ён з’яўляецца найбагацейшым кандыдатам у прэзідэнты.
Кандыдат у прэзідэнты Марэк ЯкубякPAP/Marcin Obara

Большасць кандыдатаў на найвышэйшую пасаду ў краіне павінны падаваць дэкларацыі аб маёмасці. На іх падставе можна здагадацца, што не ўсе з іх аднолькава багатыя.

Хоць пытанне, датычнае кватэры Караля Наўроцкага, якога падтрымлівае  «Права і справядлівасць» здамінавала апошні этап выбарчай кампаніі, то гэта не ён з’яўляецца найбагацейшым кандыдатам у прэзідэнты. Напрыклад, значна багацейшы за яго кандыдат ад ультраправай  «Канфедэрацыі» Славамір Менцэн, але ён таксама не самы багаты ў гэтай групе, заўважае Business Insider Polska.

 

Калі б пра шанцы кандыдата вырашала іх маёмасць…

Калі б маёмасць вызначала шанцы кандыдата на пасаду прэзідэнта, то Славамір Менцэн мог бы сур’ёзна браць пад увагу другі тур выбараў. Згодна з яго апошняй дэкларацыяй аб маёмасці з сярэдзіны мінулага года, уся яго маёмасць складае 63,1 мільёна злотых, не лічачы «правоў на карыстанне» двума аўтамабілямі, агульным коштам прыблізна 640 тысяч злотых. На падставе згаданай крыніцы вядома, што кандыдат ад  «Канфедэрацыі» мае буйныя зберажэнні ў розных валютах, у тым ліку таксама крыптавалютах, два дамы і прасторную кватэру, а таксама акцыі ў дзвюх кампаніяў. У кандыдата ёсць таксама крэдытныя абавязацельствы за нерухомасць, якія тады (у сярэдзіне мінулага года – рэд.) складалі 1,2 мільёна злотых.

Хто самы багаты кандыдат?

Хоць гэтая маёмасць робіць уражанне, то палітык  «Канфедэрацыі» не з’яўляецца самым багатым кандыдатам у прэзідэнты. На падставе публічна вядомых дадзеных, найбагацейшым з’яўляецца незалежны кандыдат у прэзідэнты Марэк Якубяк. Агульны кошт маёмасці якога складае прыблізна 69,1 мільёна злотых.

Адным з багацейшых кандыдатаў лічыцца таксама незалежны кандыдат Кшыштаф Станоўскі. Аднак паколькі ён не займае ніякіх дзяржаўных пасад, то не мае абавязку падаваць дэкларацыю аб маёмасці. Усё ж каментатары нагадваюць, што Кшыштаф Станоўскі многія гады кіруе рознымі, хутчэй за ўсё,  рэнтабельнымі медыйнымі (і не толькі медыйнымі) кампаніямі. Надоечы выданне «Fakt» паведамляла, што журналіст быў уладальнікам дзевяці аб'ектаў нерухомасці, восем з якіх у Польшчы.

Маёмасць кандыдатаў не перашкаджае выбаршчыкам

Выданне звяртае ўвагу, што такой маёмасцю не могуць пахваліцца кандыдаты ў прэзідэнты ад левых сілаў. Напрыклад, Адрыян Зандберг з партыі «Разам» заяўляе, што мае 92 тысячы злотых зберажэнняў на рахунку і кватэру за 1,5 мільёна злотых. У яго таксама ёсць сямігадовы Ford Focus. Адрыян Зандберг у камфортнай сітуацыі, бо ён не мусіць вяртаць ніякіх крэдытаў, але з другога боку, асаблівымі прадметамі раскошы не ўладае.

У сваю чаргу кандыдатка ў прэзідэнты ад  «Новых левых сілаў»  Магдалена Беят заяўляе пра 30 тысяч злотых зберажэнняў, кватэру за 1 мільён злотых і аўтамабіль Toyota з 2017 года.

Між тым, шмат сведчыць пра тое, што буйная маёмасць кандыдатаў не перашкаджае выбаршчыкам. Хутчэй, для іх гэта доказ прадпрымальніцкай эфектыўнасці кандыдата.

аз

Што паказалі апошнія дэбаты перад выбарамі. Як кандыдаты бачаць ролю Польшчы ў свеце і ЕС

13.05.2025 14:29
Учора вечарам адбыліся апошнія дэбаты кандыдатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія ў Польшчы пройдуць у бліжэйшую нядзелю, 18 мая.

Стала вядома, што было ў канверце, які ўчора падчас прэзідэнцкіх дэбатаў лідар апытанняў перадаў свайму галоўнаму суперніку

13.05.2025 15:29
Падчас апошніх публічных дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы не абыйшлося без скандалаў.