Беларуская Служба

Павал Латушка запрапануе польскаму парламенту прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму

20.07.2023 13:17
Палітык адзначыў, што неўзабаве ён правядзе сустрэчу са старшынёй камітэта па знешняй палітыцы, падчас якой закране тэму такой прапановы.
K
Kіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушкаскрыншот/www.belarus-nau.org

Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка заявіў, што ўнясе ў Сейм Рэспублікі Польшча хадайніцтва аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі рэжымам, які падтрымлівае тэрарыстычную дзейнасць. Госць Польскага радыё 24 падкрэсліў, што беларускі прэзідэнт падтрымлівае прысутнасць у Беларусі Групы «Вагнер», якая, як ён падкрэсліў, з'яўляецца тэрарыстычнай:

-Лукашэнка дапамагае ім фінансава, палітычна, дае тэрыторыю Беларусі. Дапамагае абыходзіць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць «вагнераўцаў». Усіх гэтых прадпасылак дастаткова, каб польскі парламент прызнаў рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму. Чарговымі доказамі зʼяўляюцца мігранцкі крызіс, захоп грамадскага самалёту ў 2021 годзе.

Павел Латушка адзначыў, што неўзабаве ён правядзе сустрэчу са старшынёй камітэта па знешняй палітыцы, падчас якой закране тэму такой прапановы.

«Я спадзяюся, што гэтая ініцыятыва будзе падтрыманая», – падкрэсліў Павал Латушка ў эфіры Польскага радыё 24.

ав

Паўла Латушку пагражаюць забіць за дзейнасць супраць вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей

20.07.2023 10:22
«Яны разумеюць, што толькі спыніўшы нашу дзейнасць, можна паспрабаваць спыніць гэты працэс, скіраваны на тое, каб прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку».