Напрыканцы мінулага тыдня ва ўсёй Польшчы былі абвешчаныя вынікі экзаменаў на атэстат сталасці. Аказалася, што ўсюды найбольшыя праблемы былі з матэматыкай, прычым не першы год. Як здалі экзамены на атэстат сталасці вучні беларускіх ліцэяў на Беласточчыне: у Гайнаўцы й Бельску-Падляшскім? Пра гэта мы пацікавіліся ў дырэктараў школаў.
На думку дырэктара бельскага беларускага ліцэю Андрэя Сцепанюка, вынікі экзаменаў даюць падставы для аптымізму. Сюжэт Яраслава Іванюка (слухайце аўдыё).
Дырэктар беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Ігар Лукашук
Дырэктар беларускага ліцэю ў Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк
Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім (Беласточчына)