У мерапрыемстве прымаюць удзел 10 творцаў. «Канчатковы выгляд прац да канца застанецца таямніцай. Скульптуры будуць будавацца да 23 ліпеня», – паведамілі гарадскія ўлады.
Пасля працы можна будзе глядзець да канца жніўня на познаньскай Мальце. Вечарам яны будуць дадаткова падсвечвацца.
Для стварэння скульптур будуць выкарыстаныя 500 тон пяску. Галоўным матывам скульптур, якія ўзнікаюць на фестывалі, з’яўляюцца гатункі жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
У рамках фестывалю для жыхароў Познані падрыхтаваныя дадатковыя мерапрыемствы. На выходных з канца ліпеня да канца жніўня запланаваныя, між іншым, варштаты для дзяцей, падчас якіх яны будуць будаваць свае скульптуры з пяску.
Познань апошнія гады з’яўляецца гаспадаром Міжнароднага фестывалю скульптуры з лёду. «Гэта імпрэза, якая кожную зіму прыцягвае самых вядомых творцаў і тысячы турыстаў з цэлага свету. Таму ў гэтым годзе мы прапануем летнюю падзею, якая будзе не менш прыцягальнай», – гаворыць Патрык Павэлчак з гарадзкой ратушы.
ав