У пятніцу і суботу выступяць Дар’я Завялаў, Мунек і сябры, Славэк Унятоўскі, Chopin University Big Band, Warszawskie Combo Taneczne i Kapela ze Wsi Warszawa.
З Пуцка таксама будзе весціся трансляцыя самых папуляпных перадач Польскага радыё з удзелам публікі. Спецыяльны выпуск «Гітоў Трэцяй праграмы» будзе весці Пётр Барон.
П. Барон: Мы нават прыдумалі лозунг гэтых гітоў: «Пуцк, Пуцк, хто там? Спіс гітоў Трэцяй праграмы Польскага радыё». Як звычайна ў галаву мне прыходзяць вельмі празаічныя справы. Па-першае, каб не было дажджу, па-другое, каб гэта быў прынамсі крыху цёплы вечар, па-трэцяе, каб нехта ўвогуле захацеў прыйсці паглядзець на мала прыгожага радыёжурналіста і правесці з намі тры гадзіны, дачакаўшыся да першага месца ў спісе гітоў.
Канцэрты будуць транслявацца на хвалях Першай, Другой, Трэцяй і Чацвёртай праграм Польскага радыё. На партале Польскага радыё будзе даступны стрым падзеі.
Публіку будуць чакаць фестывальныя зоны, ігры і адукацыйныя забавы, а таксама радыёварштаты. На ўсе падзеі ўваход свабодны.
Чарговыя канцэрты «Лета з радыёпрымачом» – 9 і 10 жніўня ў Сталёвай Волі і 30 і 31 жніўня ў Кракаве.
ав