Ва ўрочышчы Барык каля мястэчка Гарадок што на Беласточчыне адбываецца 30-ы Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
Арганізатары з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў заявілі, што гэта будзе апошні музычны форум.
А сёння мы зірнём на пачаткі «Басовішча». Як ўсё адбывалася на пачатку, як узнікла ідэя такой імпрэзы, хто прыдумаў назву і хто прыязджаў на першыя фестывалі?
Успамінае Мікола Ваўранюк, цяпер журналіст, а на пачатку 1990-х – член БАСу і арганізатар першых фестываляў. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
сдухайце аўдыё