Беларуская Служба

Сёлетні Шэкспіраўскі фестываль у Гданьску плануе быць захапляльным

24.07.2019 16:28
Аўдыё
Plakat festiwalu
Plakat festiwaluwww.festiwalszekspirowski.pl

Спектаклі з Вялікабрытаніі, Румыніі, Вугоршчыны, Харватыі, канцэрт калектыву The Tiger Lillies, а таксама лекцыі і варштаты, прысвечаныя творчасці Уільяма Шэкспіра – гэта толькі некаторыя падзеі ў праграме 23-га Шэкспіраўскага фестывалю.

Ён распачнецца ў пятніцу, 26 ліпеня, у Гданьску, а завершыцца 4 жніўня.

Арганізатары спадзяюцца прыезду 300-400 чалавек. Гледачоў будзе яшчэ больш. Штогод у фестывалі ўдзел прымаюць 5-7 тысяч чалавек. «Мы заўсёды імкнемся да таго, каб фестывалем жыў цэлы горад», – гавораць арганізатары мерапрыемства.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры