Беларуская Служба

У Белавежы пройдзе шматнацыянальны фестываль

25.07.2019 14:17
Мерапрыемства – гэта вынік майго захаплення рэгіёнам Белавежскай пушчы ды людзьмі, якія тут пражывалі ці пражываюць, кажа арганізатар фестывалю Мікола Бушко з Фонду «Царкоўная музыка». 
Аўдыё
  • У рэпертуары, у прыватнасці, выступленні шматлікіх калектываў з Польшчы і Беларусі.
Мікола Бушкофота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёлета падчас 17-га Міжнароднага фестывалю «Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Пэрэточэ-2019» можна будзе пазнаёміцца з беларускай, польскай, яўрэйскай, нямецкай ды літоўскай культурамі.

Фестываль «Пэрэточэ» пачынаецца ў пятніцу ў Белавежы, канцэрты таксама працягнуцца ў суботу. У рэпертуары, у прыватнасці, выступленні шматлікіх калектываў з Польшчы і Беларусі.

Мерапрыемства – гэта вынік майго захаплення рэгіёнам Белавежскай пушчы ды людзьмі, якія тут пражывалі ці пражываюць, кажа арганізатар фестывалю Мікола Бушко з Фонду «Царкоўная музыка». З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыё