Мультымедыйную выставу «Слядамі Езуса» да 27 кастрычніка можна глядзець каля санктуарыя на Яснай гуры ў Чэнстахове. Экспазіцыя, паказвалася вясной у Варшаве побач з храмам Божага Провіду. Яна ўтрымлівае, між іншым, кампутарную рэканструкцыю месца смерці і змёртвыхпаўстання Хрыста.
Выстава складаецца з васьмі залаў, у якіх пры дапамозе мультымедыйнай тэхналогіі расказваюцца розныя гісторыі Езуса. Наведвальнікаў па выставе вядзе гукавы гід.
Першы зал – гэта вячэрнік, з якога наведвальнікі пераносяцца ў Ерусалім з часоў І стагоддзя, вандруючы слядамі Езуса ў сад Гетсэмані. Потым яны апынаюцца ў падножжа Галгофы і Гробу Гасподняга, трапляюць на сляды мукі Езуса і даведваюцца пра гісторыю яго пахавання. У кіназале прэзентуецца гісторыя Гробу Гасподняга, якая пераходзіць у аповед пра развіццё хрысціянства і пра польскія сляды ў Святой Зямлі. Заканчэнне – гэта вяртанне ў вячэрнік.
Наведванне выставы адбываецца ў групах кожныя 10 хвілін і працягваецца каля 45-60 хвілін. Выставу могуць наведваць дзеці з 8-мі гадоў.
ав