У пятніцу ў Варшаве распачынаецца 10 Фестываль Каралеўскія аркады мастацтва – гэта канцэрты, спектаклі і праграма для дзяцей. Падзеі запланаваныя на чатыры жнівеньскія ўікенды ў Аркадах Кубіцкага ў варшаўскім Каралеўскім замку.
Дырэктар фестывалю Томаш Тарашкевіч гаворыць, што ідэяй падзеі з’яўляецца спалучэнне розных галін мастацтва:
- Мы заўважылі, што агулам фестывалі монатэматычныя і прысвечаныя аднаму віду мастацтва. Мы лічым, што яны ўсе пераплятаюцца і таму паказваем і тэатр, і музыку, і танец.
У тэатральнай праграме фестывалю выступяць Гданьскі тэатр сноў, лодзінскі тэатр Chorea, Варшаўскі тэатр Маката і Сопацкі тэатр танца. Музычная частка імпрэзы ахоплівае інструментальныя і інструментальна-вакальныя канцэрты. Прагучаць творы Станіслава Манюшкі, Вівальдзі, джаз-кампазіцыі. Для дзяцей запланаваныя чатыры мерапрыемствы.
ав