15 жніўня ў Польшчы адзначаецца Дзень Войска Польскага. Свята ўстаноўлена з нагоды Варшаўскай бітвы, якая адбылася 15 жніўня 1920 году, а палякі ў ёй перамаглі. Гэта была адна з важнейшых бітваў у гісторыі Польшчы, дарэчы, яна таксама названая гісторыкамі адной з найважнейшых бітваў чалавецтва, якая паўплывала на лёс Еўропы ды свету. Тады пад Варшавай былі затрыманыя войскі Чырвонай арміі, дзякуючы чаму саветам не ўдалося рэалізаваць свой план па пераносу рэвалюцыі ў заходнія краіны.
Палякі кожны год з размахам адзначаюць гадавіну слаўнай бітвы, паўстала шмат песняў, мастацкіх і дакументальных кінафільмаў ды гістарычных працаў на дадзеную тэматыку. Сярод патрыятычных песняў, напісаных з гэтае нагоды, ёсць прыгожая, хоць і сумная кампазіцыя пад назваю "Białe róże" або "Rozkwitały pąki białych róż". Песню напісаў у 1920 годзе Казімеж Врачыньскі, музыку – Мечыслаў Козар-Слабудзкі.
Песню выконвалі розныя музыканты, як салісты, так і хоры. Я выбрала выкананне Малгажаты Кажухоўскай. Яна, праўда, не з’яўляецца прафесійнай пясняркай, галоўны занятак жанчыны – акторства. Нарадзілася ў Вроцлаве ў 1971 годзе, закончыла Вышэйшую дзяржаўную тэатральную школу ў Варшаве, выступае ў тэатрах, цяпер у Нацыянальным тэатры. Аднак самую вялікую папулярнасць прынеслі ёй ролі ў кінафільмах і серыялах, а таксама ўдзел у тэлеперадачах.
Версія песні, якую спявае Кажухоўская, значна скарочаная ў параўнанні з арыгіналам, але я прадстаўлю ў перакладзе ўвесь арыгінальны верш.
Rozkwitały pąki białych róż,
Wróć, Jasieńku, z tej wojenki już,
Wróć, ucałuj, jak za dawnych lat,
Dam ci za to róży najpiękniejszy kwiat.
Kładłam ci ja idącemu w bój,
Białą różę na karabin twój,
Nimeś odszedł, mój Jasieńku, stąd,
Nimeś próg przestąpił, kwiat na ziemi zwiądł.
Ponad stepem nieprzejrzana mgła,
Wiatr w burzanach cichuteńko łka.
Przyszła zima, opadł róży kwiat,
Poszedł w świat Jasieńko, zginął za nim ślad.
Już przekwitły pąki białych róż
Przeszło lato, jesień, zima już
Cóż ci teraz dam, Jasieńku, hej,
Gdy z wojenki wrócisz do dziewczyny swej.
Hej, dziewczyno ułan w boju padł
Choć mu dałaś białej róży kwiat
Czy nieszczery był twej dłoni dar
Czy też może wygasł twego serca żar.
W pustym polu zimny wicher dmie
Już nie wróci twój Jasieńko, nie
Śmierć okrutna zbiera krwawy łup
Zakopali Jasia twego w ciemny grób.
Jasieńkowi nic nie trzeba już,
Bo mu kwitną pąki białych róż,
Tam pod jarem, gdzie w wojence padł,
wyrósł na mogile białej róży kwiat.
Nie rozpaczaj, lube dziewczę, nie,
W polskiej ziemi nie będzie mu źle.
Policzony będzie trud i znój,
Za Ojczyznę poległ ukochany twój
Расцвіталі бутоны белых ружаў. Вярніся, Ясенек, з гэтай вайнушкі ўжо. Вярніся, пацалуй, як у даўнія гады. Дам табе за гэта ружы найпрыгажэйшую кветку. Палажыла я табе белую ружу на карабін, калі ты ішоў у бой. Перад тым, як ты пайшоў, мой Ясенек, адсюль, перад тым, як праз парог пераступіў, кветка на зямлі засохла.
Над стэпам непраглядны туман. Вецер у буранах ціхенька плача. Прыйшла зіма, апалі кветкі ружы. Пайшоў у свет Ясенек, прапаў за ім след. Ужо працвілі бутоны белых ружаў. Прайшло лета, восень, зіма таксама. Што ж я табе цяпер дам, Ясенек, гэй, калі ты з вайнушкі вернешся да дзеўчыны сваёй.
Гэй, дзяўчына, улан загінуў у баю, хоць ты яму дала белай ружы кветку. Ці няшчыры быў тваёй далоні дар, ці можа пагасла гарачыня твайго сэрца. У пустым палі халодны вецер дзьме. Ужо не вернецца твой Ясенек, не. Жорсткая смерць збірае крывавую здабычу. Закапалі твайго Яся ў цёмнай магіле.
Ясенеку нічога ўжо не трэба, для яго цвітуць бутоны белых ружаў. Там, над ярам, дзе на вайне загінуў, вырасла на магіле белай ружы кветка. Не адчайвайся, любая дзеўчына, не. У польскай зямлі не будзе яму дрэнна. Узнагародзяць яго пакуты і цяжкую працу, за Айчыну загінуў твой каханы.
Wróć, Jasieńku, z tej wojenki już – вярніся, Ясенек, з гэтай вайнушкі. Тут я хачу звярнуць вашу ўвагу на імя Ясенек, якое з’яўляецца адным з варыянтаў імені Ян (беларускі Ян, рускі Іван). Калісьці гэта было вельмі папулярнае імя ў Польшчы, дарэчы, таксама, як у Беларусі ды ў Расеі. І дастаткова шмат памяншальна-ласкальных формаў Яна па-польску: Jaś (таксама і беларускі Ясь, які ў песні касіў канюшыну), і Jasiek, і Janek, Janeczek, Jasieniek. Такая колькасць розных формаў аднаго слова сведчыць пра багацце флектыўных моваў, а ў гэтую групу ўваходзіць польская мова.
Jak za dawnych lat – як у даўнія гады. Тыпічнае словазлучэнне для польскай мовы. Калі гаворка ідзе пра час, пра нейкія перыяды часу. Напрыклад:
Jak za Gierka – у часы Герэка (Эдвард Герэк – кіраўнік польскай дзяржавы ў 70-ыя гады, гэты час адзначаўся дынамічным эканамічным развіццём краіны).
Za carskim czasem – у царскія часы.
Nimeś odszedł – перад тым, як ты адышоў (памёр). Калі хтосьці не вельмі добра валодае польскай мовай, яго можа здзівіць форма nimeś. Дадзены выраз складаецца з двух словаў – nim (перад тым, як) і -eś – канчатак другой асобы адзіночнага ліку. Польская мова дазваляе рабіць такія перастаноўку слоў, а нават далучаць да іх канчаткі з іншых выразаў. Nimeś odszedł азначае тое ж самае, што і nim odszedłeś.
Już przekwitły pąki białych róż – ужо адцвілі бутоны белых ружаў. У польскай мове ёсць таксама такія словы, як przekwitanie і pokwitanie. Першае (przekwitanie) азначае менапаўзу. А другое (pokwitanie) – фізіялагічнае, палавое выспяванне маладога чалавека.
Zakopali Jasia twego w ciemny grób – закапалі Яся ў цёмную магілу. Па-польску grób – гэта магіла. А вось расейскі гроб, беларуская труна – гэта trumna.
нг