Беларуская Служба

У суботу ў польскай сталіцы пачнецца «Warszawa Singera»

21.08.2019 17:01
Сёлета фестываль габрэйскай культуры адбудзецца ў Варшаве ўжо 16-ы раз.
Аўдыё
  • У суботу ў польскай сталіцы пачнецца «Warszawa Singera».
    Warszawa Singera   .
Дырэктар фестывалю габрэйскай культуры «Warszawa Singera» Голда Тэнсэр. PAP/Radek Pietruszka

250 мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і традыцыям габрэяў, адбудуцца ў рамках сёлетняга 16-га Фестывалю габрэйскай культуры «Warszawa Singera».

У бліжэйшую суботу мерапрыемства ўрачыста адкрые прэм'ерны канцэрт у варшаўскай сінагозе «Ножыкаў», паведамляе дырэктар фестывалю Голда Тэнцэр (Gołda Tencer).

«Будзе трох спевакоў і, на гэты раз, аркестр. Гэта нешта новае, паколькі ў нас заўсёды быў хор, а не аркестр. Выступіць найлепшы ў свеце кантар – Якаў Лемер з ЗША. Таму калі б зала магла б налічваць тысячу месцаў, то напэўна ўсе былі б занятыя», - заявіла Голда Тэнцэр.

«Warszawa Singera» - гэта таксама багатая праграма джаз-музыкі. Падчас фестывалю можна будзе пачуць, між іншым, вядомы аўдыторыі праект «Summit - сустрэчы на саміце», кажа мастацкі кіраўнік Singer Jazz Festiwal Адам Барух (Adam Baruch).

«Гэта сустрэча музыкаў, якія іграюць на тым жа самым інструменце, але ніколі раней не выступалі разам. На гэты раз гэта арган Хаманда і трох музыкаў, а таксама барабанная ўстаноўка і госці. Гэта будзе традыцыйная джаз-імправізацыя».

Акрамя таго, жыхары Варшавы змогуць убачыць самыя вядомыя спектаклі варшаўскага Габрэйскага тэатра і спектаклі тэатральных калектываў з Іспаніі і Італіі.

Адбудуцца таксама семінары па габрэйскай кухні, сустрэчы з аўтарамі, кінапаказы і адукацыйныя прагулкі па Варшаве.

16-ы Фестываль габрэйскай культуры «Warszawa Singera» будзе доўжыцца да 1 верасня.

Інфармацыйную падтрымку фестывалю забяспечвае Першая праграма грамадскага Польскага радыё.

аз


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры